Аляксандр Маркавіч Астроўскі
Нямецкі і швейцарскі матыматык украінскага габрэйскага паходжання From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Маркавіч Астроўскі (укр.: Олександр Маркович Островський; 25 верасня 1893, Кіеў — 20 лістапада 1986, Лугана, кантон Тычына, Швейцарыя) — матэматык.
Скончыў Кіеўскае камерцыйнае вучылішча, вучыўся ў Марбургскім універсітэце ў Германіі. У 1922 годзе абараніў дысертацыю аб модулях кольцаў мнагачленаў і стаў прыват-дацэнтам Гётынгенскага ўніверсітэта. Прайшоў стажыроўку ў Кембрыджскім, Оксфардскім і Эдынбургскім універсітэтах. З 1927 года — прафесар матэматыкі Базельскага ўніверсітэта.
Аўтар прац па алгебры, тэорыі лікаў, геаметрыі, тапалогіі, тэорыі функцый, дыферэнцыяльных ураўненнях. У 1956 годзе выйшаў у адстаўку, працягваючы навуковую дзейнасць у Базельскім універсітэце. Ганаровы доктар універсітэтаў Францыі, Швейцарыі і Канады.
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11771755X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11771755X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Národní autority České republiky Праверана 1 чэрвеня 2025.
- Národní autority České republiky Праверана 31 мая 2025.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads