Аляксандр Мацвеевіч Жырмунскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Мацвеевіч Жырмунскі (11 чэрвеня 1887, Бялінскі, Расія — 9 мая 1970) — вучоны-геолаг, член-карэспандэнт АН БССР (1936).
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння гімназіі ў г. Петрапаўлаўску паступіў на прыродазнаўчы факультэт Парыжскага ўніверсітэта. З 1908 года працягваў адукацыю на фізіка-матэматычным факультэце Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта.
У 1912—1913 гадах праводзіў геалагічныя даследаванні ў басейне р. Унжы (левы прыток р. Волгі). З 1914 па 1915 год працаваў у Маскоўскім сельскагаспадарчым інстытуце і вывучаў залежы фасфарытаў у Вяцкай губерні. У 1915 годзе быў накіраваны ва Упраўленне гідратэхнічных работ па абслугоўванні Заходняга фронту, дзе праводзіў кансультацыі па буравых работах, займаўся зборам і апрацоўкай даведачных матэрыялаў па гідралогіі Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. У 1917 годзе загадваў Геалагічным кабінетам пры Упраўленні гідратэхнічных работ Каўказскага фронту. У 1918—1928 гадах працаваў геолагам у Маскоўскім аддзяленні Геалагічнага камітэта, адначасова выкладаў геалогію і палеанталогію ў Маскоўскай горнай акадэміі. З 1928 года працаваў у Ленінградзе, дзе быў выбраны старшым геолагам Геалагічнага камітэта, пасля яго рэарганізацыі ў 1929 годзе ва Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце (УСЕГЕІ).
15 кастрычніка 1936 года быў выбраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР. Узначальваў Інстытут геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР і загадваў кафедрай геалогіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэта імя У. І. Леніна. У 1938 годзе вярнуўся ў Ленінград, дзе працаваў старшым спецыялістам-гідролагам у Дзяржаўным гідралагічным інстытуце, з 1940 года старшым навуковым супрацоўнікам ва УСЕГЕІ. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ва Уфе, дзе займаў пасаду начальніка Шафранскай геолагаразведачнай партыі Башкірскага ўпраўлення. У 1943—1945 гадах займаў пасаду старшага інжынера ў Камітэце па справах геалогіі пры Савеце Народных Камісараў СССР і адначасова з’яўляўся навуковым кіраўніком геалагічнай групы Акадэміі навук БССР.
Кіраваў тэматычнымі работамі ў Ленінградскім геалагічным упраўленні.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
На тэрыторыі Беларусі праводзіў даследаванні па гідрагеалогіі, чацвярцічнай геалогіі, геамарфалогіі і тэктоніцы. У 1947 годзе апублікаваў у часопісе «Известия Академии наук БССР» артыкул «Гипотеза нефтяного кольца вокруг Центрально-Российской платформы», у якой выказаў меркаванне аб неглыбокім заляганні нафты ў Беларусі, што пазней пацвердзілася бурэннем геолагаразведачных свідравін.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads