Аляксандр Мікалаевіч Гранькоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Гранькоў (нар. 20 студзеня 1978, Асіповічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ-2».
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда», потым перайшоў у мінскае «Дынама», у 2004—2005 гадах гуляў за салігорскі «Шахцёр», з якім выйграў чэмпіёнства ў сезоне 2005. У 2006 годзе адправіўся ва Украіну ў крыварожскі «Крыўбас», але не згуляў ніводнага матча і вярнуўся ў жодзінскае «Тарпеда».
У 2009 годзе другі раз перайшоў у «Шахцёр». Доўгі час быў асноўным апорным паўабаронцам, але ў сезоне 2013 стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна.
У лютым 2014 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2], але з-за праблем са здароўем так і не згуляў за смалявіцкі клуб і завяршыў кар’еру[3].
Remove ads
Клубная кар’ера
Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[4].
З пачатку 2024 года стаў трэнерам у камандзе «Тарпеда-БелАЗ-2», якая далучылася да Першай лігі.
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі: 2005
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2001, 2010, 2011, 2012, 2013
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2000, 2003, 2004
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2003, 2004
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads