Аляксандр Уладзіміравіч Макоўскі
рускі жывапісец, графік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Уладзіміравіч Макоўскі (руск.: Александр Владимирович Маковский; 24 сакавіка [5 красавіка] 1869, Масква — 26 кастрычніка 1924, Ленінград) — рускі жывапісец, графік, член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак, акадэмік і прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў[3]. Сын знакамітага жывапісца Уладзіміра Ягоравіча Макоўскага, пляменнік мастакоў Канстанціна і Мікалая Ягоравіча Макоўскіх[4].
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і патомных дваран Маскоўскай губерні[5], дзе атрымаў першапачатковую мастацкую адукацыю. Аляксандр пайшоў па слядах бацькі і стаў жывапісцам, малодшы брат Аляксандра — Канстанцін Уладзіміравіч пасля стаў архітэктарам[6].
Аляксандр Макоўскі ў 1884 годзе паступае ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Вучыўся ў майстэрні І. М. Пранішнікава, В. Д. Паленава і свайго бацькі, У. Я. Макоўскага.
Падчас вучобы ў вучылішчы за поспехі ў маляванні ўзнагароджаны двума малымі сярэбранымі медалямі, у 1889 годзе, пры выпуску з вучылішча, за карціну «Знатакі мастацтва» ўзнагароджаны вялікім сярэбраным медалём.
Да 1893 года жыве і працуе ў Парыжы, дзе наведвае прыватную мастацкую школу французскага жывапісца Фернана Кармона. У 1893 годзе Макоўскаму прысвоена званне класнага мастака[2].
У 1894 годзе пераязджае ў Санкт-Пецярбург і паступае ў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў, майстэрня І. Я. Рэпіна. У 1895 годзе выпускаецца з Акадэміі.
З 1897 года захавальнік навучальных дапаможнікаў у бібліятэцы Педагагічных курсаў пры Акадэміі мастацтваў, у 1898 годзе прызначаны кіраўніком і выкладчыкам Педагагічных курсаў[2].
Адкрыў у Санкт-Пецярбургу прыватную мастацкую студыю, дзе ў Макоўскага вучыліся жывапісу І. В. Папоў, В. Г. Ціхаў, Б. І. Цвяткоў.
Жыў у даходным доме А. К. Гамерштэта па 7-й лініі Васілеўскага вострава, 54[7].
З 1893 года член Маскоўскага таварыства мастакоў, з 1899 экспанент, а з 1902 года член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак[8].
У 1911 годзе за некалькі партрэтаў Макоўскаму прысвоена званне акадэміка, з 1913 года — прафесар і кіраўнік Вышэйшага мастацкага вучылішча[2]. Аўтар некалькіх прац і навучальных дапаможнікаў па тэхніцы малюнка і жывапісу.
Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках (уч. 164, Прамая дарожка)[9].
Remove ads
Сям’я
Прыкладна з 1912 года ў шлюбе з мастачкай Антанінай з беларускага роду Жукоў (1885—1955), дачкой палкоўніка Антонія Рамана Жука і Алены Генбачавай.
Публікацыі і навучальныя дапаможнікі
- Маковский А. В. Карманный альбом для учителей начального образования по тетрадям или со стенных таблиц в начальных и средних учебных заведениях. — М., 1901;
- Маковский А. В. Начальный курс рисования для начальных школ, средних учебных заведений и домашнего обучения. — М., 1901;
- Маковский А. В. Альбом видов 1-й российской Сергиевской школы трезвости, основанной в 1904 году. — СПб., 1909; Нива. 1911. № 2;
- Маковский А. В. Доклад преподавателя-руководителя педагогических курсов при Императорской Академии художеств академика А. В. Маковского. — СПб., 1913;
- Искусство для всех. Школа рисования, живописи и прикладного искусства / Под ред. проф. А. В. Маковского и В. Лесового; при участии И. Е. Репина [и др.]. — СПб.: Т-во «Благо», 1916. — 96 с.
- Маковский А. В. Опыт живописи масляными красками. — СПб., 1918;
- Маковский А. В. Искусство для всех. Рисование и живопись. — СПб., 1923.
Галерэя
- «Імператар Мікалай II у форме Яго Імператарскай Вялікасці Лейб-Гвардыі Гусарскага палка», (1907), палатно, алей — Дзяржаўны Рускі музей.
- Партрэт обер-пракурора Найсвяцейшага Урадаўнічага Сінода Канстанціна Пятровіча Пабеданосцава, (1899), палатно, алей — Дзяржаўны Рускі музей.
- «Надакучыла», (1897), палатно, алей — Адэскі мастацкі музей
- Пейзаж з царквой, (1900), палатно, алей — прыватны збор.
- «Антоніева-Сійскі манастыр. Царква Дабравешчання.», (1912), папера на кардоне, тэмпера — прыватны збор.
- «Велікодны стол», (1915-1916), палатно, алей — Цвярская абласная карцінная галерэя.
- «Чаююць», (1916), палатно, алей — прыватны збор.
- «Перавоз на Волзе», (1918), палатно, алей — Дзяржаўны Літаратурны музей
- «Плёс», (1918), палатно, алей — прыватны збор.
- «Хросны ход на Флора і Лаўра», (1921-1923), палатно, алей — Дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads