Аляксандр (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр (фільм)
Remove ads

«Аляксандр» (англ.: Alexander) — гістарычны фільм рэжысёра Олівера Стоўна пра жыццё і смерці палкаводца Аляксандра Македонскага. Карціна, знятая за рэкордны для Стоўна бюджэт (150 млн долараў), правалілася ў амерыканскім пракаце, атрымаўшы негатыўныя водгукі як крытыкаў, так і гледачоў. Зборы «Аляксандра» ў ЗША склалі 34 млн долараў. Нягледзячы на гэта, у астатніх краінах фільм прайшоў з адносным поспехам і зарабіў больш 130 млн долараў.

Хуткія факты Аляксандр, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Гісторыя Аляксандра распавядаецца састарэлым Пталамеем, які некалі быў яго паплечнікам і стаў царом Егіпта, і канцэнтруецца першым чынам на заваяванні Аляксандрам Персіі і Індыі. Падзеі адбываюцца на фоне асабістага жыцця вялікага палкаводца. Аляксандр, які стаў у 20 гадоў царом Македоніі, за 13 гадоў валадарання заваяваў большую частку вядомага ў той час цывілізаванага свету. Рэжысёр спрабуе асэнсаваць такі бліскучы поспех і лёс Аляксандра, якім захапляліся, як богам.

У фільме даволі падрабязна, хоць не з гістарычнай дакладнасцю, паказаны дзве бітвы: бітва пры Гаўгамелах з персідскім царом Дарыем і на рацэ Гідасп з індыйскім царом Порам.

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...
Remove ads

Дадатковыя факты

  • У грандыёзнай няўдачы фільма прынята вінаваціць даволі адкрыта паказаную Стоўнам бісексуальнасць (нават з вялікай увагай да мужчын) галоўнага героя, якая адапхнула большасць кінаглядачоў, якія чакалі ўбачыць гераічнага палкаводца і воіна ў цэнтры фільма. Бісексуальнасць Аляксандра не аспрэчваецца, але і не пацвярджаецца адназначна антычнымі аўтарамі (хоць вядома, напрыклад, што на пахаванні памерлага Гефестыёна Аляксандр патраціў 10000 талантаў, гэта значыць каля 240 тон — золата ці серабра; з іншага боку некаторыя звесткі маглі быць перабольшаны пазнейшымі гісторыкамі). Прычынай крытыкі, магчыма, стала не сама тэма гомасексуальных адносін у фільме, а залішняя канцэнтрацыя на іх. Так ці інакш фільм у значнай меры канцэнтруецца на адносінах цара з яго сябрам, якія б яны ні былі ў рэчаіснасці.
  • Вэл Кілмер набраў для ролі бацькі Аляксандра, цара Філіпа II, больш 20 кілаграмаў вагі, а акрамя таго штодня цэлую гадзіну праводзіў у руках грымёраў, якія «старылі» яго і накладвалі шнар на твар. Грымёры імкнуліся зрабіць твар Кілмера падобным да гістарычнага аблічча Філіпа, якое вядома з яго выяў і рэканструкцыі чэрапа з так званага «склепа Філіпа».
  • Анджэліна Джалі сыграла Алімпіяду, эксцэнтрычную маці Аляксандра, прытым што актрыса ўсяго на год старэй за Коліна Фарэла.
  • Македонскую фалангу сыгралі салдаты мараканскай арміі.
  • Перад выхадам карціны ў Грэцыі разгарэўся скандал з удзелам грэчаскай грамадскасці, якая заклікала байкатаваць фільм з-за таго, што ён прыніжае вобраз Аляксандра, паказваючы яго бісексуальнасць.
  • Фільм намінаваўся ў 2004 годзе на 5 прэмій «Залатая маліна», але не «выйграў» ніводнай.
  • З-за правалу «Аляксандра» быў замарожаны праект «Аляксандр Вялікі», які даўно распрацоўваецца рэжысёрам Базам Лурманам, галоўныя ролі ў якім павінны былі выканаць Ніколь Кідман і Леанарда Дзі Капрыё.
  • Олівер Стоўн не супакоіўся на экраннай версіі і выпусціў яшчэ дзве: Alexander — Director’s Cut (2004) і Alexander Revisited — The Final Cut (2007). У Alexander Revisited сцэны размешчаны ў іншым парадку і дапоўнены раней выразанымі.
  • У гутарцы перад вяселлем Філіпа, Алімпіяда ўгаворвае Аляксандра жаніцца і прапануе ў нявесты нейкую Кінану. Кінанай клікалі самую старэйшую дачку Філіпа.
  • У фільме ні разу не ўзгадваецца, мабыць з меркаванняў паліткарэктнасці, мянушка Кліта - Чорны.
  • Характэрна, што Аляксандру ў канцы фільма яго жонка паведамляе, што ў таго будзе сын. Як у 323 г.да н.э. яна змагла пазнаць пра пол дзіцяці? Хутчэй за ўсё гэта былі матчыны пачуцці, ці яна наўмысна схлусіла Аляксандру.
Remove ads

Зноскі

  1. http://www.metacritic.com/movie/alexander Праверана 28 красавіка 2016.
  2. http://www.moviemistakes.com/film4636/factual Праверана 28 красавіка 2016.
  3. http://www.imdb.com/title/tt0346491/ Праверана 28 красавіка 2016.
  4. https://www.siamzone.com/movie/m/2065 Праверана 28 красавіка 2016.
  5. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3561957'></a>
  6. http://www.imdb.com/title/tt0346491/fullcredits Праверана 28 красавіка 2016.
  7. http://mojtv.hr/film/1238/aleksandar-veliki.aspx Праверана 28 красавіка 2016.
  8. Gortych A. Filmweb — 1998. Праверана 13 мая 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2090445'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q9160611'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads