Дзяржава Ахеменідаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржава Ахеменідаў — рабаўладальніцкая дзяржава на тэрыторыі сучаснага Ірана і іншых земляў Азіі, ад ракі Інд да Эгейскага і Міжземнага мораў, а таксама Егіпта, часткі Лівіі і Балканскага п-ва. Існавала з сяр. 6 ст. да 300 да н.э.
Заснавальнікам дзяржавы стаў цар Кір II са старажытнаперсідскага роду Ахеменідаў. Дзяржава ў сваёй існасці была нетрывалым ваенна-адміністрацыйным аб’яднаннем; асноўную масу насельніцтва складалі іншыя народнасці; сацыяльны лад быў моцна неаднародным. Унутраныя канфлікты падарвалі магутнасць дзяржавы, і пасля раду паражэнняў ад войскаў Аляксандра Македонскага яна распалася.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты.
Гл. таксама
- Спіс найбуйнейшых імперый
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads