Аляксей Віктаравіч Дабравольскі

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксе́й Ві́ктаравіч Дабраво́льскі (нар. 15 красавіка 1985, Ліда) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Ліда».

Хуткія факты Аляксей Дабравольскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

З 17 гадоў стаў гуляць за мінскае «Дынама». У 2005 годзе з-за недахопу гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду «Дарыдзе». У сакавіку 2006 года быў аддадзены ў арэнду ў расійскі клуб «Металург» (Краснаярск), пасля вяртання ў ліпені правёў толькі адну сустрэчу ў складзе сталічнага «Дынама».

У 2007 годзе перайшоў у клуб «Мінск», аднак не змог зайграць у аснове. У 2008 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь», якая выступала ў Вышэйшай лізе. У складзе каманды Аляксей правёў 6 сустрэч.

У 2009 годзе зноў быў аддадзены ў арэнду ў родны клуб «Ліда». А з 2010 года далучыўся да клуба на рэгулярнай аснове. У сезонах 2011 і 2012 быў прызнаны найлепшым іграком каманды. Пазней стаў таксама капітанам каманды.

У сезоне 2021 быў гуляючым трэнерам, а па яго заканчэнні канчаткова завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу[2]. У ліпені 2022 года пасля адстаўкі Віталя Рашкевіча стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[3]. У сезоне 2023 застаўся на чале каманды ўжо паўнавартасным галоўным трэнерам.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2002—2006 гадах гуляў за розныя юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads