Аляксей Іванавіч Залескі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Залескі (нар. 7 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Старэйшы брат Аляксея, Андрэй, таксама з’яўляецца футбалістам.
Remove ads
Клубная кар’ера
З 2010 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У сезоне 2011 ужо дэбютаваў у асноўнай камандзе, калі ў двух апошніх турах выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў. У 2012 годзе, аднак, ужо гуляў толькі за дубль.
У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010»[4]. За два гады здолеў замацавацца ў цэнтры абароны бярозаўчан.
У лютым і сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Граніце» і «Слуцку», але не падышоў ніводнаму з клубаў[5][6]. У сакавіку 2015 года зноў трэніраваўся з «Бярозай-2010», аднак у красавіку ўсё ж перайшоў у «Слуцк» на правах арэнды[7]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Слуцка» 3 мая 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Граніта» (1:2). Неўзабаве здолеў замацавацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8].
У лютым 2016 года «Слуцк» дамовіўся з «Дынама» аб падаўжэнні арэнды на сезон 2016[9]. У сезоне 2016 ужо быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У снежні 2016 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[10].
У студзені 2017 года, пакінуўшы сталічны клуб, перайшоў у «Віцебск»[11]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[12], дзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[13] і далучыўся да «Промня» на трывалай аснове. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў у аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», Аляксей трапіў у склад аб’яднанай каманды. Быў асноўным абаронцам магілёўскага клуба, з 5 галамі стаў другім бамбардзірам каманды, аднак па выніках сезона 2019 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2020 года перайшоў у «Мінск»[14], дзе стаў іграком стартавага складу. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2021 года пакінуў «Мінск»[15]. Пазней далучыўся да казахстанскага «Каспія» і ў сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка клуба[16]. Спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[17]. Рэгулярна выхадзіў у стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў Жодзіна[18] і неўзабаве зноў стаў іграком «Каспія»[19]. Пакінуў казахстанскі клуб у ліпені 2023 года[20] і хутка вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[21]. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам да канца сезона 2024[22].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юнацкія зборныя розных узростаў. У 2013—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads