Аляксей Сцяпанавіч Крушынскі
беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Сцяпанавіч Крушынскі (9 лістапада 1911, Смальяны, цяпер Аршанскі раён Віцебскай вобласці — 2006, Мінск) — беларускі журналіст, першы рэдактар «Настаўніцкай газеты».
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Аршанскі педагагічны тэхнікум (1929) і пяць гадоў працаваў настаўнікам. Завочна скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава (1934), працаваў адказным сакратаром ў газетах «Ленінскі шлях» (Горкі Магілёўскай вобласці) і «Чырвоны хлебароб» (Талачын Віцебскай вобласці). З 1940 года працаваў рэдактарам раённай газеты памежнага Чыжаўскага раёна Беластоцкай вобласці.
З канца чэрвеня 1941 года удзельнічаў у падполлі ў Оршы. З-за пагрозы арышту пайшоў у партызаны, быў начальнікам разведкі, потым начальнікам штаба атрада імя К. Я. Варашылава партызанскай брыгады Канстанціна Заслонава.
З лістапада 1943 года рэдагаваў падпольную віцебскую абласную газету «Віцебскі рабочы». У 1943 годзе ад імя партызан выступаў у калоннай зале Дома Саюзаў у Маскве. Удзельнік партызанскіх парадаў у Віцебску і Мінску.
Пасля вызвалення Віцебска быў рэдактарам «Віцебскага рабочага», у кастрычніку 1945 года прызначаны рэдактарам «Настаўніцкай газеты».
Аўтар дакументальнай аповесці «Выбухі над Дняпром» пра К. Заслонава, якая перавыдавалася некалькі разоў.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны І ступені
- Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн «Знак Пашаны» за плённую працу на пасадзе рэдактара «Настаўніцкай газеты»
Спасылкі
- Крушинский, Алексей Степанович (журналист; участник партизанского движения; 1911—) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Крушинский Алексей Стефанович (руск.) // Спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Партызаны Беларусі»
- Музейный комплекс «Дорога памяти»(недаступная спасылка) (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads