Юрый Вітольдавіч Шулейка
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́рый Вітольдавіч Шуле́йка (нар. 31 сакавіка 1968, Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама (2021—2024). Фігурант Чорнага спісу ЕС і санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1992) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе майстрам па рамонце тэхналагічнага абсталявання і выканаўцам абавязкаў галоўнага энергетыка Гродзенскага мясакамбіната. У 1994 годзе заняў пасаду начальніка мяснога цэха сельгаспрадпрыемства «Абухова» Гродзенскай вобласці, у 1996 годзе — намесніка дырэктара — начальніка перапрацоўчага комплекса Зэльвенскай цеплаэлектрасеткі.
У 1996—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў Гродзенскага мясакамбіната, затым на працягу двух гадоў узначальваў Лідскі мясакамбінат. У 2007—2008 гадах — генеральны дырэктар прадпрыемства «Гродзенскія мясамалочныя прадукты», у 2008—2012 гадах — генеральны дырэктар аб’яднання «Гроднамясамалпрам».
У 2012 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у 2013 годзе — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
12 мая 2017 года прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці[2].
26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта[3].
27 чэрвеня 2024 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Белаусь, які курыруе сельскую гаспадарку[4].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
25 лютага 2022 года ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза за садзейнічанне за расійскай агрэсіі супраць Украіны[5]. Тым жа годам таксама трапіў пад санкцыі Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады[6].
Зноскі
- На Брестчине — новый губернатор: биография(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
- ШУЛЕЙКО Юрій Вітольдович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads