Полымя (літаратурнае аб’яднанне)

літаратурнае аб’яднанне ў Беларускай ССР (1927—1932) From Wikipedia, the free encyclopedia

Полымя (літаратурнае аб’яднанне)
Remove ads

По́лымя — аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў. Існавала ў Менску са снежня 1927 да 27 траўня 1932 года.

Thumb
Сябры літаратурнага аб’яднання «Полымя», 1928 г. Сядзяць: Якуб Колас, Цішка Гартны, Янка Купала, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі; Стаяць: Алесь Ляжневіч, Міхайла Грамыка, Уладзіслаў Галубок, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Алесь Гурло
Хуткія факты Полымя, Краіна ...

Ініцыятары стварэння і сябры аб’яднання: Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхайла Грамыка, Алесь Гурло, Уладзіслаў Галубок, Янка Нёманскі, Міхаіл Піятуховіч, Аляксандр Сянкевіч, а таксама нядаўнія сябры аб’яднання «Маладняк» Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Васіль Сташэўскі.

Сябры праўлення: Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхась Чарот; кандыдаты: Міхась Зарэцкі, Янка Нёманскі, Васіль Сташэўскі.

Асноўнымі задачамі былі развіццё беларускай мастацкай літаратуры праз узмацненне творчае працы сваіх сяброў, афармленне і замацаванне ў беларускай літаратуры пралетарскае ідэалогіі з удасканаленнем нацыянальнае формы. Значная ўвага аддавалася развіццю крытыкі, павышэнню прафесійнага ўзроўню і агульнаадукацыйных ведаў сяброў аб’яднання, беражліваму стаўленню да культурнае спадчыны. Наладжвала літаратурныя вечары, сустрэчы з рабочымі, ладзіла паездкі пісьменніцкіх дэлегацый у Ленінград, Харкаў, Кіеў і інш. Выступала за памяркоўныя адносіны і творчае супрацоўніцтва з іншымі літаратурнымі аб’яднаннямі савецкай Беларусі, імкнулася ўраўнаважыць крайнія тэндэнцыі ў літаратурным руху канца 1920-х — пачатку 1930-х гадоў. Аднак гэта не заўсёды атрымлівалася, праз неаднароднасць складу аб’яднання і розныя погляды ейных сяброў. Часта крытыка аб’яднання была непаслядоўнай і неаб’ектыўнай у ацэнцы з’яў.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads