Анатоль Паўлавіч Дастанка

беларускі вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Анатоль Паўлавіч Дастанка
Remove ads

Анатоль Паўлавіч Дастанка (2 ліпеня 1937(1937-07-02), Вобчын, Слуцкая акруга14 снежня 2024(2024-12-14)[1][2]) — беларускі вучоны ў галіне цвёрдацельнай мікраэлектронікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1979), прафесар (1979).

Хуткія факты Анатоль Паўлавіч Дастанка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 ліпеня 1937 года ў в. Вобчын Любанскага раёна Слуцкай акругі.

Скончыў Рэчанскую сярэднюю школу. У 1955—1957 гг. працаваў рознарабочым у г.п. Любань, у 1956—1957 гг. — машыністам халадзільных машын і ўстановак рыбазавода ў г. Гагры Грузінскай ССР. У 1957 г. паступіў у Таганрогскі радыётэхнічны інстытут, які закончыў у 1962 годзе па спецыяльнасці «Электронныя прыборы» і быў пакінуты там на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, затым працаваў кіраўніком сектара па мікраэлектроніцы, начальнікам аддзела электронна-прамянёвай тэхналогіі.

З 1970 года працаваў ў Мінску. З 1975 года — загадчык заснаванай ім кафедры тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры МРТІ (зараз — кафедра сучасных электронных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі). З 1985 па 1993 г. — прарэктар, першы прарэктар па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1993 г. — старшыня Вышэйшай атэстацыйнай Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, а пасля яе пераўтварэння — старшыня Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь да 2002 г.

Меў 248 вынаходніцтваў (укаранёна ў рэальную вытворчасць і навуковы працэс больш за 60).

Памёр 14 снежня 2024 года[4].

Remove ads

Узнагароды і прэміі

  • Дзяржаўная прэмія БССР (1982) — за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне комплексу высокаэфектыўных тэхналагічных працэсаў і абсталявання для вытворчасці вырабаў мікраэлектронікі.
  • Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991) за распрацоўку і ўкараненне высокаэфектыўных рэсурсазберагальных тэхналогій, якія забяспечваюць эканомію вострадэфіцытных і каштоўных матэрыялаў.
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па тэхналогіі вытворчасці ЭВМ, фізіка-хімічных і тэхналагічных дысцыплінах радыё- і электронна-вылічальнага профілю.
  • Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР» (1982).
  • Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік СССР» (1987).
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
  • Залаты медаль ВДНГ СССР.
  • Ганаровы грамадзянін горада Любані (1999).
Remove ads

Працы

  • Технология интегральных схем. Мн.: Высшая школа, 1982.
  • Плазменная металлизация в вакууме. Мн.: Наука и техника, 1983 (у суаўт.).
  • Пленочные токопроводящие системы СБИС. Мн.: Вышэйшая школа, 1989 (сум. з В. У. Баранавым, Шаталавым).
  • Технология и автоматизация производства радиоэлектронной аппаратуры. М: Радио и связь, 1989 (у суаўт.).
  • Компьютерное моделирование процессов плазменного напыления покрытий / С. П. Кундас, А. П. Достанко, А. Ф. Ильющенко и др.; Бел. гос. ун-т информатики и радиоэлектроники и др. — Мн.: Бестпринт, 1998. — 211 с. — ISBN 985-6227-36-4.
  • Плазменные процессы в производстве изделий электронной техники. Т. 1-3. Мн.: ФУАинформ, 2000—2001 (у суаўт.).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads