Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў
савецкі хакеіст, футбаліст, трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Уладзіміравіч Тара́саў[4] (руск.: Анатолий Владимирович Тарасов; 10 снежня 1918[1], Масква[1] — 23 чэрвеня 1995[2], Масква) — савецкі хакеіст і футбаліст, хакейны трэнер, адзін з заснавальнікаў савецкай школы па хакеі з шайбай. Кандыдат педагагічных навук (1971), Заслужаны майстар спорту СССР (1949), Заслужаны трэнер СССР (1957), палкоўнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 10 снежня 1918 года ў Маскве. З дзяцінства цікавіўся спортам. У 11-гадовым узросце разам з братам запісаўся ў спартыўную школу «Юны дынамавец» і неўзабаве стаў лідарам і капітанам юнацкай каманды «Дынама» па хакеі з мячом, а затым — зборнай Масквы. Скончыў сем класаў сярэдняй школы. Вучыўся фабрычна-заводскім вучылішчы і ў 1934 годзе атрымаў спецыяльнасць слесара. У сярэдзіне 1930-х гадоў працаваў на авіяцыйным заводзе і паралельна выступаў за маладзёжныя дынамаўскія каманды[5]. У 1937 годзе па рэкамендацыі школы «Юны дынамаве» стаў студэнтам Вышэйшай школы трэнераў пры Маскоўскім інстытуце фізічнай культуры, якую скончыў у 1939 годзе. Яшчэ у час вучобы Анатоль Тарасаў пачаў трэнерскую дзейнасць: трэніраваў рабочую футбольную каманду горада Загорска (цяпер — Сергіеў Пасад, Маскоўская вобласць)[5]. У 1939 годзе выступаў у чэмпіянаце СССР па футболе за адэскае «Дынама», а таксама гуляў у хакей з мячом за «Крылы Саветаў» на спаборніцтвах у Маскве[5].
У лютым 1940 года прызваны ў Чырвоную Армію, залічаны ў Маскоўскае авіяцыйнае вучылішча сувязі і быў ігрючым трэнерам яго футбольнай каманды[5]. У гэтым жа годзе пераведзены ў Цэнтральны дом Чырвонай Арміі, іграў за яго футбольную каманду на чэмпіянаце СССР. У 1941 годзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны праходзіў службу на ахове аб’ектаў у Маскве і, пасля эвакуацыі, ў Арзамасе. У 1942 годзе скончыў кароткатэрміновыя курсы пры Дзяржаўным цэнтральным інстытуце фізічнай культуры і выкладаў баявую падрыхтоўку ў воінскіх часцях, якія знаходзіліся на перафарміраванні.
У 1946—1947 гадах А. У. Тарасаў быў гуляючым трэнерам футбольнай і хакейнай каманд Ваенна-паветраных сіл Маскоўскай ваеннай акругі, у 1947—1951 гадах — гуляючым трэнерам хакейнай каманды Цэнтральнага дома Чырвонай Арміі, выступаў на пазіцыі нападаючага[5]. У 1953 і 1957—1961 гадах — старшы трэнер зборнай СССР па хакеі з шайбай, у 1962—1972 гадах — другі трэнер зборнай СССР. У 1975 годзе Анатоль Тарасаў займаў пасаду старэйшага трэнера футбольнай каманды ЦСКА, у 1986 годзе кансультаваў у Канадзе трэнераў клуба «Ванкувер Кэнакс» Нацыянальнай хакейнай лігі[5].
Заснавальнік дзіцячага хакейнага турніра «Залатая шайба» (1964). Вёў педагагічную дзейнасць, чытаў лекцыі ў Вышэйшай школе трэнераў. Аўтар кніг «Хакей з шайбай» (1950), «Гуляйце ў хакей. Парады юным хакеістам» (1956), «Тактыка хакея» (1963), «Паўналецце» (1966), «Хакей будучага» (1969), «Шлях да сябе» (1974), «Сапраўдныя мужчыны хакея» (1987) і інш.[5]
Памёр Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў у Маскве 23 чэрвеня 1995 года на 77-м годзе жыцця. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.
Remove ads
Памяць
- У 1974 годзе Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў быў уведзены ў Залу хакейнай славы ў Таронта, у 1997 годзе — у Залу хакейнай славы Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).
- Імем Анатоля Уладзіміравіча Тарасава названы адзін з дывізіёнаў Кантынентальнай хакейнай лігі.
- На Алеі хакейнай славы ЦСКА ўсталяваны бюст.
- Мемарыяльная дошка на фасадзе дома № 75 на Ленінградскім праспекце ў Маскве.
- З 2014 года ў горадзе Ялец (Ліпецкая вобласць) працуе Лядовы палац імя Анатоля Тарасава.
- У 2014 годзе кафедры тэорыі і методыкі хакея Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму было прысвоена імя Анатоля Тарасава[5].
- З 2015 года імя «Анатоль Тарасаў» носіць буксір Чырванасцяжнага Паўночнага флоту ВМФ Расіі[6].
- Помнік Анатолю Уладзіміравічу Тарасаву адкрыты 10 снежня 2018 года, у дзень 100-годдзя трэнера, на пляцоўцы перад Лядовым спартыўным комплексам ЦСКА імя У. М. Баброва ў Маскве[7].
- Палацу спорту «Мегаспорт» у Маскве прысвоена імя А. У. Тарасава[8].
- У 2008 годзе Федэрацыя хакея ЗША прысудзіла А. У. Тарасаву прыз імя Уэйна Грэцкі за выдатны ўклад у развіццё хакея[9].
Жыццю і дзейнасці Анатоля Уладзіміравіча Тарасава прысвечаны дакументальныя фільмы «Буду спрачацца! Анатоль Тарасаў» (1988, рэжысёр Аляксандр Качаткоў), «Хакей Анатоля Тарасава» (1992, Эміль Мухін), «Валадар „Чырвонай машыны“» (2018, Сяргей Кажэўнікаў) і кнігі.
Вобраз Анатоля Уладзіміравіча Тарасава адлюстраваны ў мастацкіх і тэлевізійных фільмах «Валерый Харламаў. Дадатковы час» (2007), «Хакейныя гульні» (2012), «Легеда № 17» (2013), «Слава» (2014).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads