Андрэй Міхайлавіч Хрыпач

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Міхайлавіч Хрыпач (нар. 28 мая 1972, Жодзіна) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у бабруйскай «Белшыне».

Хуткія факты Андрэй Хрыпач, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў дарослую кар’еру ў бабруйскім «Фандаку», пазней гуляў за мазырскі МПКЦ. У 1996 годзе вярнуўся ў Бабруйск, стаўшы іграком «Белшыны», у складзе якой стаў уладальнікам медалёў чэмпіянату Беларусі ўсіх якасцей.

У 2003 годзе далучыўся да «Баранавічаў», якія ўзначаліў былы таварыш па «Белшыне» Андрэй Хлебасолаў, і дапамог клубу перамагчы ў Другой лізе. Гульнявую кар’еру завяршыў у 2005 годзе ў складзе рагачоўскага «Дняпра-ДЮСШ-1».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 1994—1997 гадах прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера

Пасля завяршэння гульнявой кар’еры стаў працаваць у структуры «Белшыны». У 2010—2011 быў трэнерам дубліруючага складу бабруйчан, а ў 2017 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды, дзе стаў дапамагаць Уладзіміру Гольмаку.

У красавіку 2018 года стаў галоўным трэнерам другалігавай «Вікторыі» з Мар’інай Горкі[1]. Пад яго кіраўніцтвам склад каманды папоўніў шэраг маладых бабруйскіх футбалістаў. У сезоне 2019 года ўзначальваў каманду «Белшына-2», якая гуляла ў Другой лізе. У пачатку 2020 года вярнуўся ў «Вікторыю», пазней у тым жа годзе стаў трэнерам у штабе «Белшыны».

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads