Антоніу Гутэрыш

партугальскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоніу Гутэрыш
Remove ads

Антоніу Мануэ́л дэ Аліве́йра Гутэ́рыш (парт.: António Manuel de Oliveira Guterres [ɐ̃ˈtɔnju ɡuˈtɛʁɨʃ]; 30 красавіка 1949, Лісабон) — партугальскі палітык, генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У мінілым займаў пасады Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (2005—2015), прэм’ер-міністра Партугаліі (1995—2002) і прэзідэнта Сацыялістычнага інтэрнацыянала (1999—2005).

Хуткія факты Антоніу Гутэрыш, 9-ы Генеральны сакратар ААН ...
Remove ads

Біяграфія

Антоніу Гутэрыш нарадзіўся ў Лісабоне ў 1949 годзе. Атрымаў вышэйшую адукацыю у Вышэйшым тэхнічным інстытуце, дзе потым выкладаў у 1973—1975 гадах і быў звязаны з моладзевымі каталіцкімі рухамі[10]. У 1974 годзе заняўся палітыкай, далучыўшыся да Сацыялістычнай партыі Партугаліі. У 1992 годзе стаў Генеральным сакратаром партыі, а ў 1995—2002 гадах узначальваў урад Партугаліі[11]. Падчас яго прэм'ерства адбылася Сусветная выстава ў Лісабоне (Экспа 98), Макаа быў перададзены Кітаю, а інданезійскія войскі скончылі акупацыю Партугальскага Тымора, які стаў незалежнай дзяржавай Усходні Тымор.

У 2005—2015 гадах працаваў Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў. Акрамя роднай партугальскай мовы таксама ведае іспанскую, французскую і англійскую[11].

Remove ads

Асабістае жыццё

У 1972 годзе Гутэрыш ажаніўся з Луізай Амеліяй Гімарайнш, якая памерла ад рака ў 1998 годзе. Ад гэтага шлюбу ў Гутэрыша засталося двое дзяцей. У 2001 годзе ажаніўся з Катарынай Маркеш дэ Алмейда Ваш Пінту, выхоўвае прыёмнага сына[11].

Зноскі

1. Guterres, AntónioCdM. Праверана 7 кастрычніка 2016.

2. Who is Antonio Guterres, the next Secretary-General of the United Nations?The Daily Telegraph, 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.

3. Who is Antonio Guterres? Meet the UN's next secretary general — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.

4. BiographyGovernment of Portugal. Праверана 7 кастрычніка 2016.

5. The EFCR CouncilECFR. Праверана 7 кастрычніка 2016.

6. Board of trusteesFoE. Праверана 7 кастрычніка 2016.

7. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

8. António Guterres (парт.). infopedia.pt (10 чэрвеня 2016). Праверана 6 кастрычніка 2016.
9. Новый генсек ООН: кто такой Антониу Гутерриш? (руск.). BBC (5 кастрычніка 2016). Праверана 6 кастрычніка 2016.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads