Антон Марціноўскі

выдавец і публіцыст (1781—1855) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антон Марціноўскі (лац.: Antoni Marcinowski; 10 ліпеня 1781, Радашковічы — 3 студзеня 1855, Вільня; Псеўданімы: Patelo / Патэлё) — выдавец і публіцыст.

Хуткія факты Антон Марціноўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага святара Яна Марціноўскага[1]. Скончыў Мінскую гімназію. У канцы 1807 г.[1] скончыў Віленскі ўніверсітэт.

Як лічыў гісторык Віленскага ўніверсітэта Ю. Бяліньскі, менавіта Марціноўскі быў ініцыятарам заснавання гуртка студэнтаў-уніятаў, якія зацікавіліся старабеларускай мовай і яе роляй гісторыі і культуры ВКЛ: «пасля Напалеонаўскіх войнаў, калі ў розных краінах пачала абуджацца ідэя нацыянальнасці, у Вільні група моладзі, галоўным чынам сыноў уніяцкіх святароў, у пошуку звестак аб сваёй нацыянальнасці і рэлігіі пачалі збіраць і чытаць старыя пергаменты… На чале гэтай групы сталі Міхаіл Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Антоній Марціноўскі». Менавіта апошні, на думку Бяліньскага, «абудзіў гэты рух і перадаў яго далейшае развіццё ва ўмелыя рукі Даніловіча і Баброўскага»[2].

Адзін з арганізатараў Віленскага друкарскага таварыства і літаратурна-грамадскага аб’яднання шубраўцаў (мянушка Патэла[1]). Рэдактар часопіса шубраўцаў «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). У 1807 годзе адкрыў прыватную друкарню, адкуль выйшла звыш 400 назваў кніг розных галін ведаў. Таксама ўдзельнічаў у складанні зборніка «Збор старажытных грамат гарадоў Вільні, Коўна, Трокаў…».

Быў сакратаром візітатараў школ на Беларусі і Літве. У 1812 годзе — сакратар Камісіі Часовага ўрада ВКЛ. Потым прыватны настаўнік у Вільні. Сакратар Віленскага аддзела Расійскага Біблейскага таварыства (1816). У 1820 годзе — вілейскі межавы адвакат[1].

Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 1-й ст. у 1820 годзе[1].

Адзін з першых, хто цікавіўся ў Польшчы педагагічнымі метадамі Джозефа Ланкастэра і Іагана Песталоці. Перакладаў і пісаў працы па педагогіцы, сельскай гаспадарцы, тэхналогіі. Быў сябрам таварыства падтрымкі бедных вучняў (напісаў яго статут). З 30.02.1818 г. да канца 1839 г. друкаваў і рэдагаваў газету «Kurier Litewski», якая з 1831 г. набыла характар афіцыйны (з 1840 г. змяніла назву на «Kurier Wileński»). У 1818—1830 г. Марціноўскі рэдагаваў і друкаваў «Dziennik Wileński». У яго друкарні апублікаваны «Статут ВКЛ» (1819), «Байкі і расказы» І. Красіцкага (1820), «Паэзія» Ф. Д. Князьніна (1820 г.). Яго накладам (грашыма) і друкам выходзілі ўніверсальныя падручнікі (напрыклад, табліцы для навучання па метаду Ланкастэра), літаратурныя творы, папулярныя сельскагаспадарчыя кніжкі, навучальныя працы І. Даніловіча, Т. Корбута і інш. Надзвычай працавіты, дзейны, прадпрымальніцкі. Добра ведаў гісторыю свайго краю, меў уплыў на розныя справы дабрачыннасці (ахвяраваў, напрыклад, 14,21 злотых на будаўніцтва кракаўскага помніка Касцюшку) і навуковыя, апякаў здольную моладзь. 15 красавіка 1824, падчас следства над філаматамі і філарэтамі, узяў на паручыцельства Э. Асташэўскага, а пазней А. Дудзіна. Марціноўскі стаў узорам новага тыпу патрыёта Беларусі (будучы палякам, любіць Беларусь, а будучы беларусам, любіць Польшчу)[1].

Thumb
Магіла Антона Марціноўскага на могілках Роса, 2022 г.

У канцы жыцця страціў зрок. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні[1].

Remove ads

Творы

Аўтар твора антыпрыгонніцкай сатыры «Машына для біцця хлопаў» (на польскай мове), надрукаванай у 1817 годзе ў «Wiadomości brukowe» № 8 без пазнакі аўтарства[3]; пакінуў у рукапісу «Успаміны» і працу «Думкі пра збіранне матэрыялаў і напісання гісторыі касцёлаў і кляштараў» (на польскай мове)[1].

Сям’я

Бацька — уніяцкі святар Ян, сын Язэпа Марціноўскі (1753—1830), маці — Агата з роду Акулічаў. Меў брата Ігната (1782—?), уніяцкага святара.

Жонка — Вінцэнта з Янкоўскіх (1802—1871). Дзеці: Вітольд. Яўстах, Валерыя, Людвіка, Мечыслаў і Марцэлій. Паводле іншай інфармацыі — меў сына Дамініка (памёр у 1856)[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads