Анісім Іванавіч Саўчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анісім Іванавіч Саўчанка (25 лютага 1904[1], Касар, Магілёўская губерня — 29 лістапада 1969) — беларускі медык, педагог і арганізатар аховы здароўя. Маёр медыцынскай службы.
Remove ads
Біяграфія
У 1926 годзе скончыў 1-ы Маскоўскі медыцынскі тэхнікум. У 1931 годзе — выпускнік 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута.
З 1931 па 1933 гады — галоўны ўрач сухотнага дыспансера ў вёсцы Брацькавічы Касцюковіцкага раёна.
У 1933 годзе служыў у Чырвонай Арміі.
З 1933 па 1934 гады — загадчык Касцюковіцкага раённага аддзела аховы здароўя.
З 1934 па 1936 гады — галоўны ўрач участковай бальніцы ў вёсцы Стары Камар Сталінскай вобласці УССР.
З 1936 па 1937 гады — галоўны ўрач паліклінікі ў вёсцы Вялікі Янісоль Сталінскай вобласці. З 1937 па 1938 гады — галоўны ўрач раённай бальніцы ў вёсцы Стары Маёрск Сталінскай вобласці.
З 1938 па 1939 гады — намеснік дырэктара абласной клінікі ў горадзе Сталіна.
З 1939 па 1940 гады — дырэктар гарадской бальніцы ў горадзе Сталіна.
З 1940 па 1941 гады — дырэктар гарадской бальніцы ў горадзе Дзяржынск.
З 1941 па 1944 гады — служба ў Чырвонай Арміі.
У 1944 годзе — начальнік упраўлення эвакашпіталяў Народнага камісарыяту земляробства БССР.
З 1944 па 1946 гады — намеснік Наркама аховы здароўя БССР.
З 1946 па 1950 гады — дырэктар Віцебскага медыцынскага інстытута, загадчык кафедры арганізацыі аховы здароўя.
З 1948 па 1950 гады — выкладчык курса «Гісторыя медыцыны» Віцебскага медыцынскага інстытута.
З 1950 па 1951 гады — галоўны ўрач Лепельскай раённай бальніцы Віцебскай вобласці.
З 1951 па 1960 гады — загадчык Маладзечанскага аблздраўаддзела.
У 1960 годзе — загадчык Маладзечанскага гарздраўаддзела.
З 1960 па 1962 гады — старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання Мінскага інстытута замежных моў.
З 1962 па 1969 гады — начальнік кафедры грамадзянскай абароны і падрыхтоўкі медыцынскіх сясцёр запасу Мінскага інстытута замежных моў.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1944, 1945);
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1948);
- Медаль «За працоўную доблесць» (1948);
- Ордэн «Знак Пашаны» (1948);
- Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1948).
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads