Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў
ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў (22 лютага 1896, вёска Гніліца, цяпер аграгарадок Леніна, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 8 сакавіка 1972, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Кіеўскія пяхотныя курсы (1919), аб’яднаную Кіеўскую школу камандзіраў РСЧА (1927), паскораны курс Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ (1942), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1950). У арміі з 1915 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах.
Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, Вісла-Одэрскай, Усходне-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Камандзір стралковай дывізіі.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6.04.1945 г. за фарсіраванне ракі Вісла, вызваленне горада Познань. У 1945 годзе А. Д. Шамянкову прысвоена званне генерал-лейтэнанта. З 1953 года ў запасе.
Аўтар кнігі «Штурм цытадэлі» (1969).
Remove ads
Узнагароды
- 2 ордэны Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга
- ордэн Суворава 3 ступені
- ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads