Яснаўка
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́снаўка[1] (трансліт.: Jasnaŭka, руск.: Ясновка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Месціцца за 41,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34,5 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.
За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі вядома Яснаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы гліністыя пяскі[2].
Гісторыя
У 1858 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у складзе маёнтка Такарня ўласнасці Іскрыцкіх. З 1860-х гадоў у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.
У пачатку XX стагоддзя ўрочышча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У час вайны было спалена 40 з 66 дамоў[4].
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 1858 год — 104 жыхары
- 1908 год — 46 двароў, 363 жыхары
- 1926 год — 54 жыхары, 332 жыхары
- 1960 год — 225 жыхароў
- 2002 год — 25 двароў, 48 жыхароў
- 2007 год — 18 двароў, 37 жыхароў
- 2010 год — 19 гаспадарак, 37 жыхароў
- 2012 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў
- 2019 год — 27 жыхароў[6]
Вядомыя асобы
- Аркадзь Сцяпанавіч Крук (1920—2015) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі.
- Уладзімір Ільіч Савіч (1932—1989) — беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads