Арляк звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арля́к звычайны[1], Арляк[2] (Pteridium aquilinum) — від папарацей роду Арляк (Pteridium) сямейства Dennstaedtiaceae.
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1[3] м. Ад падземнага чорна-бурага карэнішча адыходзіць адзіночнае доўгачаранковае лісце. Пласцінка ліста скурыстая, двочы-тройчыперыстаскладаная, знізу голая або слабаапушаная. Сорусы са спорамі размешчаны ланцужкамі на ніжнім баку ліста, прыкрыты покрывам і загорнутым краем ліста.
Будова карэнішча даволі складаная. Зверху яно пакрытае эпідэрмай. Далей размяшчаецца кара, якая падзелена на ўнутраную і знешнюю. Клеткі знешняй кары выконваюць механічную функцыю. У тканках сцябла праходзяць шматлікія праводзячыя пучкі, якія ўтвараюць стэлу — дыктыястэлу. Праводныя пучкі закрытыя, канцэнтрычныя. Ад кары кожны пучок адмежаваны эндадэрмай. За эндадэрмай — адна-, двухслойны перыцыкл. Далей ідзе флаэма, у цэнтры пучка — ксілема. У цэнтры карэнішча — два ўчасткі механічнай тканкі.
Remove ads
Экалогія
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Ксерафіт, мезафіт, алігатроф, мезатроф[4]. Расце ў хваёвых, ялова-хваёвых, радзей у сухіх шыракалістых лясах, у гарах на вышыні да 3000[3] м. На тэрыторыі Беларусі спараносіць у чэрвені, споры выспяваюць у ліпені—жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі[4] (Мурманская вобласць, Рэспубліка Комі[5]), Малдовы[4] і Украіны (Днепрапятроўская, Луганская, Данецкая, Палтаўская і Чарнігаўская вобласці[4]).
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Лекавая, харчовая (спажываецца маладое лісце), тэхнічная (атрымліваюць паташ, крухмал) і дэкаратыўная расліна. Атрутны для коней і буйной рагатай жывёлы.
Раней выкарыстоўваўся ў якасці паліва, дахавага матэрыялу[3].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Pteris aquilina
- Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 159. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
- Орляк обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads