Арпа
вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арпа́[1] (трансліт.: Arpa, руск.: Арпа) — вёска ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 29 км на паўночны ўсход ад горада Вілейкі, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, за 129 км ад Мінска.
Гісторыя
У пісьмовых крыніцах вядома з XVII стагоддзя. У 1629 годзе маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уладанне зямянкі ашмянскай Сафіі Сіроцінай. У 1690 годзе маёнткі: Арпа Рыпніца — С. Альшэўскага, Арпа Хведароўшчына — С. Рымінскага, Арпа Федароўшчына — С. Сіраты, Арпа Лоткі — У. Валадковіча.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, сумесная уласнасць Р. Слізня (9 двароў, 62 жыхары, 6 яўрэяў-мяшчан), А. Ходзькі (2 двары, 23 жыхары), Л. Багдановіч (1 двор, 4 жыхары) і ваколічнай шляхты (2 двары, 7 жыхароў). У 1897 годзе вёска Орпа ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска ў Касцяневіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 стувдзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчыннную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На фронце загінулі 5 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 6 студзеня 1950 года створаны калгас «Сталінская канстытуцыя». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. 28 мая 2013 года вёска перададзена з Касцяневіцкага сельсавета ў склад Крывасельскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці

- Археалагічны помнік — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі, знаходзіцца за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі.
- Сядзіба Багдановічаў, існавала да пач. ХХ ст., захаваліся рэшткі гаспадарчай пабудовы[5].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads