Арсеній Дзіянісавіч Арсенка

спявак From Wikipedia, the free encyclopedia

Арсеній Дзіянісавіч Арсенка
Remove ads

Арсеній (Арсен) Дзіянісавіч Арсенка (15 сакавіка 1903, Новая Вадалага, Харкаўская вобласць — 30 жніўня 1945) — беларускі і ўкраінскі савецкі спявак (барытон). Народны артыст БССР (1944)[1] і акцёр .

Хуткія факты Арсеній Дзіянісавіч Арсенка, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1928 годзе Харкаўскі музычна-драматычны інстытут[ru]. У 1928—1937 гадах працаваў у оперных тэатрах Харкава, Адэсы[2], у Вялікім тэатры СССР[1].

З 1937 года — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1][2].

Thumb
Магіла Арсена Арсенкі

Памёр 30 жніўня 1945 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. У 1950 годзе на магіле пастаўлена стэла з выявай ліры і гарэльефам[2].

Творчасць

Першы выканаўца галоўнай партыі ў операх «У пушчах Палесся» А. Багатырова (Кузьміч), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Андрэй)[1]. Таксама выконваў ролі Змітрака ў оперы «Міхась Падгорны» і Апанаса ў «Алесе» Я. К. Цікоцкага[3]. Сярод лепшых роляў класічнага рэпертуару: Фігаро («Севільскі цырульнік  (руск.)» Д. Расіні), Жэрмон і Рыгалета («Травіята» і «Рыгалета» Д. Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Ялецкі («Пікавая дама» П. Чайкоўскага). Арсенка валодаў высокай вакальнай культурай, створаныя ім вобразы адрозніваліся арыгінальнасцю музычнай і сцэнічнай трактоўкі. Выступаў і як камерны спявак[1][2].

Remove ads

Зноскі

  1. Арсенко Арсений Дионисович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads