Артур Каценка

эстонскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Артур Каценка
Remove ads

Артур Каценка (нар. 20 жніўня 1981, Талін) — эстонскі футбаліст, брамнік талінскай «Левадыі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Хуткія факты Артур Каценка, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Пачынаў кар’еру ў Таліне, ў 2004—2007 быў асноўным брамнікам талінскай «Левадыі». Пасля гуляў у розных краінах: Нарвегіі, Кіпры, Азербайджане, Фінляндыі.

У лютым 2013 года стаў іграком магілёўскага «Дняпро» і заняў там месца асноўнага брамніка. Хутка стаў адным з найлепшых ігракоў магілёўскага клуба і адным з найлепшых брамнікаў чэмпіянату.

23 снежня 2013 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. Стаў асноўным брамнікам салігорскага клуба. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату[4]. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[5].

У сезоне 2015 склад салігорскай каманды папоўніў вопытны Уладзімір Бушма. Каценка пачаў сезон асноўным брамнікам, але пазней Бушма стаў часцей з’яўляцца ў старце. У лістападзе 2015 года эстонскі брамнік чарговы раз падоўжыў пагадненне з салігорцамі[6]. У сезоне 2016 канчаткова саступіў месца ў аснове Бушме, правёў толькі адзін матч у чэмпіянаце. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[7].

У лютым 2017 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком клуба «Транс» (Нарва)[8]. Быў асноўным брамнікам нарвенскага клуба. У снежні 2018 года перайшоў у «Левадыю»[9].

Міжнародная

Выступаў за нацыянальную зборную Эстоніі, дзе доўгі час быў другім брамнікам пасля Сяргея Парэйкі.

Remove ads

Дасягненні

  • Сцяг Эстоніі 01Чэмпіён Чэмпіён Эстоніі (4): 2004, 2006, 2007, 2021
  • Сцяг Эстоніі 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Эстоніі (4): 2002, 2005, 2019, 2022
  • Сцяг Эстоніі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Эстоніі (3): 2001, 2003, 2020
  • Сцяг Эстоніі Уладальнік Кубка Эстоніі (4): 2004, 2005, 2007, 2021
  • Сцяг Эстоніі Уладальнік Суперкубка Эстоніі: 2022
  • Сцяг Беларусі 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
  • Сцяг Беларусі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
  • Сцяг Беларусі Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
  • Сцяг Беларусі Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2014
  • Сцяг Беларусі У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads