Артур Юр’евіч Маліеўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Артур Юр’евіч Маліеўскі (нар. 21 жніўня 2001[1], Гродна[1]) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у 2015—2018 гадах навучаўся ў Акадэміі АБФФ, пасля чаго далучыўся да дубля гродзенскага «Нёмана». У 2019 годзе замацаваўся ў дублі, а таксама пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды гродзенцаў у якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 красавіка 2021 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды, аднак з лета 2022 года страціў месца ў аснове.
У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[3], які пакінуў па сканчэнні тэрміну арэнды ў студзені 2024 года[4].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).
Дасягненні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads