Артур Юр’евіч Маліеўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Артур Юр’евіч Маліеўскі (нар. 21 жніўня 2001(2001-08-21)[1], Гродна[1]) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».

Хуткія факты Артур Маліеўскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у 2015—2018 гадах навучаўся ў Акадэміі АБФФ, пасля чаго далучыўся да дубля гродзенскага «Нёмана». У 2019 годзе замацаваўся ў дублі, а таксама пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды гродзенцаў у якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 красавіка 2021 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды, аднак з лета 2022 года страціў месца ў аснове.

У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[3], які пакінуў па сканчэнні тэрміну арэнды ў студзені 2024 года[4].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads