Арцём Васілевіч Міраеўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Міраеўскі (нар. 31 мая 1999, Новыя Маркавічы, Жлобінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпрама».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец жлобінскай СДЮШАР, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе стаў гуляць за дубль. У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду «Чысці»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, пакінуўшы «Дынама», далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.
У снежні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[4]. 18 красавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Смаргоні» (5:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым часцей заставаўся на лаўцы запасных, усяго за сезон 2021 згуляў у трох матчах у Вышэйшай лізе.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, вярнуўся ў «Арсенал» на правах арэнды[5], а ў маі стаў іграком клуба на трывалай аснове. З’яўляўся на полі нерэгулярна, пераважна выходзячы на замену.
У сакавіку 2023 года перабраўся ў віцебскі «Макслайн»[6]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[7], а ў жніўні далучыўся да гомельскага «Паперпрама»[8]. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[9].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У верасні і кастрычніку 2015 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads