Астраўцы (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Астраўцы́ — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса (цячэ праз возера), за 36 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Перавоз.

Хуткія факты Астраўцы, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,92 (0,86[1]) км². Даўжыня 2,58 (2,23[1]) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,48[1]) км, даўжыня берагавой лініі 6,7[1] км. Найбольшая глыбіня 4[1] м. Аб’ём вады ў возеры 1,94[1] млн. м³.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень.

Праз возера працякае рака Дрыса і злучае Астраўцы з азёрамі Сіньша і Дрысы. Пратокай злучана з возерам Плеса.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads