Дрысы
возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дры́сы — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса (выцякае з возера), за 35 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, на паўночны захад ад вёскі Перавоз.
Плошча паверхні возера 2,26 км². Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 3,7 км. Найбольшая шырыня 0,96 км. Даўжыня берагавой лініі 11,4 км. Аб’ём вады 5,83 млн. м³. Плошча вадазбору 1578 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.
Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на захадзе 15—20 м), параслі мяшаным лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, вышынёй да 0,3 м. Пойма шырынёй 10—30 м, на поўдні пашыраецца да 200 м і пераходзіць у даліны рэк Ушча і Дрыса. Дно плоскае. У цэнтры 5 астравоў агульнай плошчай 1 га. Мелкаводдзе ўздоўж берагоў і вакол астравоў да глыбіні 2 м (на поўначы да 2,5 м) пясчанае і ілістае. Каля 75 % плошчы дна выслана крэменязёмістым сапрапелем. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,2—3 м, шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці 15—300 м.
Возера эўтрофнае, праточнае. На поўдні ўпадае рака Ушча. Выцякае рака Дрыса і злучае Дрысы з возерам Астраўцы. На паўночным захадзе злучаецца пратокай з возерам Глыба.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Курловіч М. М. Дрысы //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads