Аляксандр Барысавіч Захарчук
беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Барысавіч Захарчу́к (нар. 28 чэрвеня 1960, в. Вострава, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1977 годзе Галынкаўскую школу[1], у 1982 годзе архітэктурны факультэт БПІ. Размеркаваўся ў Ленінград, але неўзабаве вярнуўся на Гродзеншчыну[2]. У 1982—1988 гадах працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама. У 1988—1989 гадах галоўны архітэктар калгаса «Камсамолец» Гродзенскага раёна. З 1989 года ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект», архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў праектнай майстэрні № 3[3].
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года. З 2011 года старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БСА. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры (2006)[3].
Remove ads
Творы
Асноўныя працы ў аўтарскіх калектывах і самастойна: «Адраджэнне комплексу Жыровіцкага манастыра» (праект), комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудак, комплексная рэканструкцыя цэнтра г. п. Мір, рэканструкцыя транспартнай развязкі па вул. Будзённага, рэканструкцыя Савецкай плошчы з транспартнымі падыходамі, рэканструкцыя старога моста цераз р. Нёман, рэканструкцыя пансіянат «Свіцязь», «Белгазпрамбанк» — усе ў Гродне, комплексная рэканструкцыя цэнтра г. Ліда, — сталіцы Дажынак—2010, цэнтр комплекснага аўтасэрвісу па вул. Суворава ў Гродне, рэканструкцыя з рэстаўрацыяй дома Мураўёва ў Гродне, плавальны басейн, спальны корпус аздараўленчага цэнтра Нацыянальнага банка РБ у заказніку «Азёры»[3].
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999). Ганаровы будаўнік (2011)[3]. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2017)[4].
9 верасня 2022 года прысвоена званне Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь[5].
Сям’я
Мае сястру Лілію Барысаўну Захарчук-Сідорку, якая з моманту адкрыцця СШ № 3 у Зэльве выкладала гісторыю, а з 2003 года ўзначаліла школьны гісторыка-краязнаўчы музей[1].
Зноскі
- Галынкаўскай школе — 80!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2019. Праверана 20 верасня 2019.
- В чем заключено главное архитектурное достояние Зельвы? Объясняет наш земляк – главный архитектор института «Гродногражданпроект» Александр Захарчук(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2019. Праверана 20 верасня 2019.
- Захарчук Александр Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Дзяржаўных узнагарод удастоены 160 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2022. Праверана 13 верасня 2022.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads