Сяргей Антонавіч Дубінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Антонавіч Дубінскі
Remove ads

Сяргей Антонавіч Дубінскі (6 лістапада (25 кастрычніка) 1884, в. Наройкі, Бельскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 27 жніўня 1937, Менск, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык.

Хуткія факты Сяргей Антонавіч Дубінскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і святара. Спачатку вучыўся ў царкоўнапрыходскім вучылішчы, потым — Віленскай духоўнай семінарыі.

У жніўні 1905 года паступіў на медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта, але ўжо восенню з-за рэзкага пагаршэння зроку быў вымушаны пакінуць універсітэт. У жніўні наступнага, 1906 года перайшоў на гісторыка-філалагічны факультэт, у кастрычніку 1908 года перавёўся ў Санкт-Пецярбургскі Імператарскі ўніверсітэт. З 1909 года стаў пастаянным удзельнікам археалагічнага семінара, які пачаў дзейнічаць пры ўніверсітэце.

Пасля заканчэння ўніверсітэта (1914) настаўнічаў спачатку ў Вільні ў прыватнай гімназіі Вінаградавай, потым у эвакуацыі ў рэальным вучылішчы г. Белябей Уфімскай губерні. У 1917 годзе быў абраны старшынёй Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў г. Белябей.

У канцы 1921 года вярнуўся ў Беларусь. Працаваў настаўнікам у Мінску, прымаў удзел у рабоце Цэнтральнай камісіі па ліквідацыі непісьменнасці.

Thumb
Фота 1928 года

З 1924 года, пасля аднаўлення работы таварыства гісторыі і старажытнасці, прымаў актыўны ўдзел у яго дзейнасці. З 1925 года ў Інстытуце беларускай культуры: член гісторыка-археалагічнай камісіі, аспірант, навуковы супрацоўнік. З 1929 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, дзе займаўся вывучэннем археалагічных помнікаў ранняга жалезнага веку і эпохі Сярэднявечча.

Летам 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі», але праз пэўны час вызвалены. Праз цяжкае становішча тагачаснай акадэмічнай навукі ў Беларусі быў вымушаны з’ехаць у Ленінград. З 1933 года ён навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (руск.: ГАИМК). Працаваў старшым архіварыусам навуковага археалагічнага архіва, потым старшым навуковым супрацоўнікам.

У 1937 годзе абвінавачаны ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы, арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958 г.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Thumb
Раскопкі палеалітычнай стаянкі Бердыж. 1928. Сядзяць (злева направа) Канстанцін Палікарповіч, Сяргей Дубінскі, Іна Рытар, стаяць Аляксандр Каваленя, Аляксандр Ляўданскі. Музей гісторыі НАН Беларусі

Даследаваў пераважна помнікі ранняга жалезнага веку і сярэднявечча, курганныя старыжтнасці ў Бельскім павеце, гарадзішчы і магільнікі Бабруйшчыны, Віцебшчыны, Міншчыны, Магілёўшчыны і Мазыршчыны. У 1926—1928 гг. вывучаў гарадзішчы Банцараўшчына і Чаркасава, якія аднёс да даславянскага часу. Склаў першую археалагічную карту Магілёўскай вобласці (1937, не захавалася), а таксама археалагічную карту Беларусі. Падрыхтаваў і выдаў першую бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін (Мн., 1933), у якую ўключыў працы па дакласавым грамадстве, раннім феадалізме, нумізматыцы, сфрагістыцы, архітэктуры, абарончых земляных збудаваннях.

Remove ads

Творы

  • Чаркасоўскае гарадзішча пад Оршай; Гарадзішча каля в. Германоў Аршанскай акругі; Доследы культур жалезнага перыяду на БССР у 1929 г. // Запіскі Аддзела гуманітарных навук Беларускай Акадэміі навук, 1930, кн. 11. Працы археалагічнай камісіі, т. 2. С. 72―83.
  • Бібліяграфія па археалогіі Беларусі і сумежных краін. — Мн., 1933. — 216 с.

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads