Баклажан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баклажан
Remove ads

Баклажан[2] (Solanum melongena) — агароднінная расліна сямейства паслёнавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая (у культуры аднагадовая) расліна з круглым зялёным або фіялетавым сцяблом, часам укрытым камячкамі або рэдкімі калючкамі. Вышыня ад 20 см да 1 м. Лісце простае, авальнае, зялёнае з фіялетавым адценнем. Кветкі фіялетавыя, пазушныя, адзіночныя або ў гронках. Плады — ягады, грушападобныя, круглыя або цыліндрычныя, фіялетавыя, жоўтыя з карычневымі палосамі, зялёныя, белыя; завязваюцца ў месцах разгалінавання. Каранёвая сістэма дрэнна прыжываецца, але вельмі развітая.

Плады ў фазе тэхнічнай спеласці маюць у сабе 6—11 % сухога рэчыва, 2,5—4 % цукроў з перавагай глюкозы, 0,1—0,4 % алеяў, 0,6—1,4 % бялкоў, 1—2 % клятчаткі, 0,5 % пекцінавых рэчываў, а таксама тыямін (B1), нікацінавую кіслату (вітамін PP), руцін (вітамін P), аскарбінавую кіслату (вітамін C). Асабліва каштоўныя тым, што маюць у сабе солі фосфару, кальцыю, магнію, жалеза і іншых элементаў, важных для арганізма чалавека. Гаркату баклажану надае саланін, колькасць якога павялічваецца пры паспяванні.

Remove ads

Распаўсюджанне

Цепла- і вільгацелюбівая расліна. Дзікарослы баклажан вядомы ў Індыі, дзе ўведзены ў культуру да нашай эры. У Еўропе разводзілі пераважна як лекавую расліну, з XVIII ст. спажываюць у ежу. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках; на Беларусі найбольш у паўднёвых раёнах.

Выкарыстанне

Плады спажываюць смажаныя, сушаныя, салёныя, з іх гатуюць соўсы. Са свежых баклажанаў у тэхнічнай спеласці робяць ікру, іх фаршыруюць.

Спажыванне баклажанаў зніжае колькасць халестэрыну ў крыві, стымулюе халестэрымавы абмен унутры печані. Такі ж эфект дае парашок з пладоў. Сок з вараных і сырых пладоў, парашок з лісця маюць антыбіятычныя ўласцівасці і дапамагаюць пры падагры і атэрасклерозе.[3]

Агратэхніка

Баклажан святло-, вільгаце- і цеплалюбівы. Ад рэзкіх ваганняў тэмпературы і недахопу вільгаці ў глебе затрымліваецца рост, ападаюць бутоны, кветкі і завязь, прыпыняецца плоданашэнне, павялічваюцца гарката і выродлівасць. Глеба павінна быць урадлівая, добра дрэнажаваная, слабакіслая або нейтральная. Лепшыя папярэднікі — капуста і агурок.

Баклажаны вырошчваюць расадным спосабам. Насенне прарастае пры тэмпературы 25—30 °C, такая ж тэмпература неабходна для росту і развіцця расліны ў маладым узросце. Расаду высаджваюць у грунт ва ўзросце 50—60 дзён на адлегласці 70 см па 2 расліны ў гняздо. Паліванні праводзяць 8—10 разоў за вегетацыю. У перыяд цвіцення расліны падкормліваюць вадкімі ўгнаеннямі. Калі расліна дасягае вышыні 25—30 см, у яе адшчыпваюць верхавінкавыя пункты росту, што спрыяе лепшаму галінаванню, і пакідаюць 3—4 бакавыя парасткі. Пры паліванні неабходна кіравацца прынцыпам «лепш менш, але часцей». Каб атрымаць буйныя плады, пакідаюць іх на расліне 5—6. Астатнія кветкі абрываюць. Убіраюць плады, калі яны пачынаюць бурэць. Іх зразаюць з пладаножкай даўжынёй 2—3 см. Калі спазніцца з уборкай, плады грубеюць і горкнуць.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads