Бакінскі славянскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бакінскі славянскі ўніверсітэт (азерб.: Bakı Slavyan Universiteti) — азербайджанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Баку.

Хуткія факты Бакінскі славянскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны па ініцыятыве прэзідэнта Азербайджана Гейдара Аліева ў 2000 годзе на базе былога педагагічнага інстытута рускай мовы і літаратуры, які быў створаны ў 1945 годзе. Ва ўніверсітэце, які спецыялізуецца на вывучэнні славянскіх і германскіх моў, літаратуры, культуры, геаграфіі, гісторыі, палітыкі, рыхтуюцца выкладчыкі па рускай, польскай, чэшскай, англійскай, нямецкай, балгарскай, украінскай, грэцкай, славацкай, беларускай, сербскай, харвацкай, баснійскай, французскай, турэцкай мовах і літаратурах, філолагі, перакладчыкі, дыпламаты, журналісты, а таксама спецыялісты па міжнародных адносінах, культуры, геаграфіі, гісторыі гэтых краін.

Remove ads

Структура

  • Педагагічны факультэт
  • Факультэт філалогіі і выкладання замежных моў
  • Факультэт міжнародных адносін і рэгіёназнаўства
  • Факультэт азербайджанскай філалогіі і журналістыкі
  • Перакладчыцкі факультэт

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads