Баляслаў Слосканс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баляслаў Слосканс
Remove ads

Баляслаў Слосканс (лат.: Boļeslavs Sloskāns; 19 жніўня 1893, Цілглс Рэжыцкага пав. Віцебскай губерні, цяпер Латвія — 18 красавіка 1981, Бельгія) — каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа.

Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з латышскай каталіцкай сям’і: бацькі — Бернард і Цэцылія Слоскансы. У 1905-07 вучыўся ў Рэжыцкім гарадскім 3-класным вучылішчы. Скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1917). Пасвячоны ў святары 21.1.1917. Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе вікарыя пры касцёле Св. Кацярыны ў Петраградзе. Выконваў святарскія абавязкі ў Абрамавай пустыні ў Лужскім павеце Петраградскай губерні. Кароткі час служыў у Віцебску, у касцёле св. Барбары. У 1925 выкліканы духоўнымі ўладамі ў Ленінград. Узведзены ў сан біскупа ў маі 1926 ў Маскве. Прызначаны апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілёўскім.

За рэлігійную дзейнасць пераследаваўся савецкімі ўладамі. Першы раз арыштаваны 16.9.1926. Знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лагерах на Салаўках (1927-30). Пасля адбыцця трохгадовага тэрміну вярнуўся ў Магілёў. 9.11.1930 арыштаваны органамі бяспекі другі раз. Да студзеня 1933 знаходзіўся ў сібірскай ссылцы. Вызвалены ў выніку абмену палітычнымі вязнямі паміж урадамі Латвіі і СССР.

У перадваенны час служыў духоўнікам у Рыжскай духоўнай каталіцкай семінарыі і выкладаў на тэалагічным факультэце Рыжскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны жыў у Латвіі. З 1944 г. — у эміграцыі. Духоўны «патрон» беларускага студэнцкага асяродка ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце (Бельгія). У 1952 вышэйшымі духоўнымі ўладамі Ватыкана прызначаны апостальскім візітатарам для беларусаў-католікаў у Заходняй Еўропе. Прымаў удзел у культурным і нацыянальна-рэлігійным жыцці беларускага замежжа. Аказваў матэрыяльную падтрымку беларускім рэлігійным перыядычным выданням («Źnič», «Божым шляхам» і інш.).

Remove ads

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads