Блакітніца лясная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Блакітніца лясная
Remove ads

Блакітніца лясная[1] (лац.: Polyommatus (Cyaniris) semiargus) — від матылёў з сямейства блакітніцы.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Этымалогія назвы

Semiargus (лацінская) — паўаргус, напалову падобны з Аргусам.

Пашырэнне

Thumb
Thumb
Самка

Арэал уключае ўмераны пояс Еўразіі на ўсход да Паўночнай Карэі, востраў Сахалін.

Звычайны на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы. Адсутнічае на крайнім поўдні стэпавай зоны Украіны, у Калмыкіі і ў Астраханскай вобласці Расіі.

Матылі засяляюць лугі розных тыпаў, паляны, ускрайкі лесу. У стэпавай зоне жыве пераважна ў далінах рэк і ў лясах. На Каўказе засяляе вільготныя горныя лугі сярэдняга пояса, узлескі, субальпійскія лугі, берагі ручаёў, на вышынях ад 600 да 2700 м над узроўнем мора.

Remove ads

Біялогія

За год развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з канца мая па канец жніўня ў лясной зоне, і з пачатку мая да канца ліпеня на тэрыторыі лесастэпавай і стэпавай зоны.

Самкі адкладаюць яйцы паштучна на кветкі кармавых раслін вусеняў: розныя віды канюшыны, вязель рознакаляровы, баркун лекавы, гарошак мышыны, баркун. Яйцы белыя з зеленаватым адценнем. Стадыя яйца доўжыцца каля 5 дзён. Вусені спачатку з ліпеня да восені сілкуюцца ў дзённы час кветкамі і насеннем, а пасля зімоўкі — лісцем. З’яўляюцца мірмекафіламі і наведваюцца мурашкамі роду Lasius. Зімуе вусень ранняга ўзросту. Вусені старэйшых узростаў цёмна-зялёныя з больш цёмнай спінной палоскай, бялёсай паласой над нагамі і радамі светлых касых рысак па баках[2]. Пры дасягненні даўжыні 13-15 мм вусені спыняюць харчавацца і праз 2-3 дні акукліваюцца. Кукалка падоўжанай формы, бліскучая, салатна-зялёнага колеру, з цёмнай спінной паласой. Даўжыня кукалкі 9-10 мм.

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads