Бранская вобласць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бранская вобласцьmap
Remove ads

Бранская вобласць (руск.: Брянская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на захадзе еўрапейскай часткі краіны, на мяжы з Украінай і Рэспублікай Беларусь. Створана 5 ліпеня 1944 года. Да гэтага яна ўваходзіла ў склад Арлоўскай вобласці.

Хуткія факты Бранская вобласць, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Ляжыць у заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, займаючы сярэднюю частку басейна Дзясны і лясісты водападзел паміж ёй і Акой. Крайнія пункты: паўночны 54° паўн. ш., паўднёвы 52° 10' паўн. ш., заходні 31° 10' у. д., усходні 35° 20' у. д.

Вобласць мяжуе на поўначы са Смаленскай вобласцю, на захадзе — з Гомельскай вобласцю і Магілёўскай вобласцю Рэспублікі Беларусь, на ўсходзе — з Калужскай вобласцю і Арлоўскай вобласцю і на поўдні — з Курскай вобласцю, Чарнігаўскай і Сумскай абласцямі Украіны.

Remove ads

Насельніцтва

Буйнейшыя гарады Бранск, Клінцы, Навазыбкаў. Гарадскія пасёлкі: Вышкаў, Клімава, Пагар. З 2006 года на тэрыторыі Бранскай вобласці існуе 287 муніцыпальных утварэнняў, у тым ліку 7 гарадскіх акруг, 27 муніцыпальных раёнаў, 30 гарадскіх паселішчаў, 223 сельскія паселішчы.

Нацыянальны склад: рускія (96,3 %), украінцы (1,5 %), беларусы (0,56 %).

Беларусы Браншчыны

Thumb
Карта моў захаду Расіі 1914 года, дзе адзначана рускімі лінгвістамі перавага беларускай мовы на большай частцы сучаснай Браншчыны

Беларусы, аўтахтоннае насельніцтва Браншчыны, маюць глыбокія гістарычныя карані, звязаныя са шматвяковай гісторыяй узаемадзеяння Браншчыны з беларускімі землямі. Заходнюю частку Браншчыны засяляюць палехі — субэтнічная група славян, якая мае шмат агульных рыс з беларусамі, але ў Расіі разглядаецца як частка рускага этнасу.

Аднак ва ўмовах працяглай русіфікацыі шмат беларусаў асіміляваліся. Тым не менш, згодна з перапісам насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года, у паветах Чарнігаўскай і Арлоўскай губерняў пражывалі людзі, якія лічылі сябе беларусамі:

Больш інфармацыі Павет, Агульны лік жыхароў ...

Дадзеныя перапісу таксама сведчаць аб тым, што толькі невялікая частка насельніцтва Браншчыны нарадзілася ў беларускіх губернях. Трэба вылучыць Магілёўскую губерню, з якой на Браншчыну перасялілася некалькі тысяч чалавек. Аднак, улічваючы агульную колькасць насельніцтва і аб’ём унутраных перасяленняў, лічбы ад Магілёўскай губерні застаюцца нязначнымі.

Больш інфармацыі Павет, Агулам насельніцтва ...

Прысутнасць беларусаў на Браншчыне паўплывала і на мясцовую моўную сітуацыю. Так, у пачатку мінулага стагоддзя на тэрыторыі Браншчыны сфармаваліся беларускія дыялекты на захадзе, а за ўмоўнай рысай Трубчэўск — Рослаў пачаліся пераходныя дыялекты ад беларускага да так званага паўднёварускага, ці палехскага.

Прычыны міграцыі былі розныя, у тым ліку эканамічныя. Так, напрыклад, вядома, калі перасяленцы з беларускіх губерняў закладалі новыя вёскі, такія як Глажанка, Далісічы, Малінаўка, Міхайлаўскі і Толвінка. Але адсутнасць беларускай адукацыі і культуры цалкам асімілявалі нашчадкаў перасяленцаў.

На падставе наяўнасці беларускага насельніцтва, распаўсюду беларускіх гаворак Браншчына амаль цалкам уключалася як у склад Беларускай Народнай Рэспублікі (разам з Бранскам)[заўв 1], так і ў склад абвешчанай камуністамі Савецкай Беларусі (мяжа праходзіла на ўсход ад Бранска)[заўв 2], аднак хутка ўсе гэтыя тэрыторыі (разам з Гомелем, Магілёвам, Віцебскам) Масква далучалы да складу РСФСР, у далейшым вярнуўшы да складу Беларусі толькі палову этнічных тэрыторый.

Сёння на тэрыторыі Браншчыны вылучаюць тры групы гаворак, у тым ліку старадубскую, на якую да гэтага часу моцна ўплываюць украінская і беларуская мовы.

Але значнай праблемай беларусаў усходу з’яўляецца нацыянальная самасвядомасць: так, напрыклад, чалавек можа мець беларускія карані, прытрымлівацца беларускіх традыцый і звычаяў, у тым ліку адзення, страў і г. д., нават размаўляць па-беларуску, але ўспрымаць сябе як рускага. Такая сітуацыя склалася даўно, і, верагодна, таму Браншчына і Смаленшчына засталіся ў складзе РСФСР, нягледзячы на беларускую большасць і сёння, напрыклад верхняволжскія беларусы.

Праблемы самасвядомасці адлюстраваны ў краязнаўчай кніге «Навазыбкаўскі павет», выдадзенай у 1925 годзе ў Навазыбкаве, у якой прыведзена наступная фармуліроўка на конт мясцовага насельніцтва:

" Асноўнае насельніцтва павета складае беларуская народнасць, якая ў значнай ступені страціла свае прыкметы. Яна склалася з першапачатковых насельнікаў краю, радзімічаў, у XIII—XIV стагоддзі. Тады адасобіліся тыя адметныя прыкметы беларускай гаворкі, якімі яна адрозніваецца ад гаворак іншых рускіх народнасцяў, вялікарускай і ўкраінскай.

Цяперашнімі асноўнымі прыкметамі беларускай гаворкі Навазыбкаўскага павета, якія захаваліся, трэба прызнаць: а) аканне: вада, тапор, барада, зямля, рака, сяло; б) ў замест в: лаўка, траўка, ваўкоў; в) дзеканне: дзень, дзелаць.

"

З гэтага выцякае, што нават расійскім даследчыкам было зразумела, што павет засяляе беларускі этнас, але паводле перапісу, за 28 год да выдання гэтага матэрыялу, сябе лічыла беларусамі толькі 0,19 % насельніцтва павета.

Да сярэдзіны XX ст. пераважная беларуская большасць была ў населеных пунктах: Нова-Троіцкае, Глажанка, Толвінка, Сіняўка, Малінаўка, Міхайлаўскі, Тросна, Расуха, Кажанаўка, Дзедня, Далісічы, Новы Свет і іншыя.

У 2006 годзе годзе ў Бранску зарэгістравана грамадская арганізацыя «Беларускае зямляцтва на Браншчыне».

Remove ads

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. Мяжа БНР праходзіла на падставе прац М. Доўнар-Запольскага і Я. Карскага, якія ўключылі ў арэал рассялення беларусаў у тым ліку і Бранск.
  2. Мяжа ССРБ была ў рамках былой Магілёўскай і Смаленскай губерняў, без уключэння Бранска, які быў у складзе Арлоўскай.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads