Братні саюз літоўскай моладзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бра́тні саю́з літо́ўскай мо́ладзі (польск.: Związek Bratni Młodzieży Litewskiej) ― тайная моладзевая арганізацыя, якая існавала ў Беларусі і Літве ў 18461849 гадах.

Хуткія факты Братні саюз літоўскай моладзі, Лідар ...
Remove ads

Гісторыя заснавання

Назва саюза супадае са радком з польскага куплета Інтэрнацыяналу, які да таго часу яшчэ не быў напісаны:

Bój to jest nasz ostatni,
Krwawy skończy się trud,
Gdy Związek nasz bratni
Ogarnie ludzki ród!

Саюз заснаваны ў Вільні мясцовымі збяднелымі шляхціцамі-католікамі Францішкам і Аляксандрам Далеўскімі[1]. Спачатку ў яго ўваходзілі А. Янкоўскі, Караль Маеўскі  (руск.), В. Клечкоўскі, Э. Ёдка, К. Дабкевіч. Саюз аб’ядноўваў студэнцкую польскамоўную каталіцкую моладзь. У 1848 годзе да яго далучыліся разначынцы, рамеснікі, дробная шляхта[2].

Remove ads

Мэты і праграма Саюза

Thumb
Караль Маеўскі ― адзін з кіраўнікоў Саюза літоўскай моладзі

У праграме былі вылучаны патрабаванні незалежнасці «Польшчы» (гэта значыць былых зямель федэрацыйнай польска-літоўскай Рэчы Паспалітай) і абвяшчэнне яе рэспублікай, ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Сябры саюза вялі агітацыю ў Вільні, Наваградку, Лідзе, Слоніме і іншых гарадах[3]. Яны спрабавалі прыцягнуць на свой бок нават салдат Бабруйскай крэпасці і Мінскага гарнізона. На 5 красавіка 1849 года было прызначана паўстанне. Змоўшчыкі разлічвалі на хуткі пачатак руска-прускай вайны[4].

Remove ads

Разгром Саюза літоўскай моладзі

27 сакавіка 1849 года пачаліся арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек (17 % з іх былі рамеснікамі, 25 % ― навучэнцы, астатнія ― з дробнай шляхты). Кіраўнікі і найбольш актыўныя члены прысуджаныя да смяротнага пакарання, замененага катаржнымі работамі ад 10 да 15 гадоў. Многія сябры Саюза пасля ўдзельнічалі ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864)[5].

Зноскі

  1. Stanisław Kościałkowski, Aleksander Dalewski, Franciszek Dalewski w: Polski Słownik Biograficzny, t. IV. — Krakow, 1938.
  2. Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец. — 2002. — № 4.
  3. Н. М. Махнач. Братні саюз літоўскай моладзі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 250.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads