Брэдна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брэ́дна — бяссцёкавае возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свольна, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Дабраплёсы, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Чырвоны Бор».
Remove ads
Апісанне
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Найбольшая глыбіня 4,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 0,33 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Паўднёва-заходнія і заходнія схілы катлавіны маюць вышыню да 20 м, паўднёва-ўсходнія і ўсходнія стромкія, вышынёй 8—10 м. Паўночныя схілы нізкія. Берагі нізкія, вышынёй да 0,5 м. Мелкаводдзе пясчанае і глеістае. Астатняя частка дна возера выслана сапрапелем. Возера мезатрофнае. Дно ўкрыта імхамі, арганічнае жыццё развіта слаба.
У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка. На возеры адзначаны рэдкі ахоўны від раслін — лабелія Дортмана[2].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads