Буслаўка (заказнік)

заказнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Буслаўка (заказнік)map
Remove ads

Бу́слаўка — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці ў межах вадазбору рэк Хатава і Радагошч і вадасховішча Сялец. Заснаваны ў 1997 годзе для аховы ў натуральным стане унікальных прыродных комплексаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 7936 га. У рэльефе пераважаюць дэнудаваныя озы і камы водна-ледавіковага паходжання. Глебы алювіяльныя і дзярнова-падзолістыя глеевыя пясчаныя, супясчаныя і інш.

Хуткія факты Буслаўка, Размяшчэнне ...

Пераважаюць лясы (каля 80 % тэрыторыі) хваёвыя, чорнаальховыя і інш. Шмат лекавых раслін: ядловец, багун, брусніцы, талакнянка; у Чырвонай кнізе кураслеп лясны, гарлачык белы і інш. У фаўне шмат прамысловых відаў жывёл: дзік, лось, алень, казуля, куніца, цецярук, глушэц і інш.; у Чырвонай кнізе барсук, арлан-белахвост, шэры журавель, вялікі кулон, вялікі бугай і інш.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads