Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі (22 лістапада (3 снежня) 1791, в. Бялавічы, Івацэвіцкі раён — 21 студзеня (2 лютага) 1861) — беларускі ўрач, гісторык, літаратар. Доктар медыцыны (1815), прафесар надзвычайны (1824)[1]. Родны брат Іпаліта Гамаліцкага.
Remove ads
Біяграфія
З сям’і уніяцкага святара. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе да 1808. Адверг патрабаванні стаць уніяцкім святаром і паступіць у Жыровіцкую духоўную семінарыю. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта ў 1808—15 гадах, пасля выкладаў у ім тэарэтычную хірургію (1816—27), з 1816 сакратар медыцынскага факультэта, з 1819 ад'юнкт[1].
Член Віленскага лекарскага таварыства (з 1815, пазней яго сакратар, рэдактар яго выданняў)[2].
З-за хваробы ў 1827 пакінуў універсітэт і заняткі медыцынай[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследаваў фізіялогію чалавека[1].
Член Віленскай археалагічнай камісіі з 1857 года. З 1830-х гадоў даследаваў помнікі палеаграфіі[1].
Даследаваў гісторыю Вільні, яе касцёлаў і цэркваў, жыццё святога Казіміра, гісторыю заходніх зямель Беларусі, беларускую філалогію і археалогію, займаўся літаратурнай дзейнасцю[1]. Калі выйшла ў свет «Гісторыя Вільні» М. Балінскага (т. 1—3, Вільня, 1836—37), Гамалінскі змясціў на яе рэцэнзію з істотнымі папраўкамі і дапаўненнямі, якія значна ўзбагацілі змест твора[3].
Збіраў рукапісы, кнігі[2]. Апекваўся маладым А. Кіркорам[2], дапамагаў яму ў арганізацыі і прымаў удзел у яго археалагічных экспедыцыях, збіранні археалагічных матэрыялаў[4].
Сабраныя матэрыялы паслужылі Гамаліцкаму для напісання працы пра жыццё і дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта «Fragmenta Witoldowe», якая, аднак, засталася ненадрукаванай.[3]
Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасцей[4]. Пасля смерці Гамалінскага яго бібліятэка паступіла ў Віленскі музей старажытнасцей[2].
Remove ads
Бібліяграфія
- Katedra wileńska, ozdobienie i wyporządzenie kościoła katedralnego wileńskiego, oraz kilka słów o pożytkach z ozdoby i dostojności obrzędów kościelnych // Wizerunki i roztrząsania naukowe. Wilno, 1838. T. 1;
- Katedra wileńska, odnowa kaplicy świętego Kazimierza, z historycznemi o dawnym jej stanie wiadomościami // Там жа. 1840. T. 13;
- Katedra wileńska // Там жа. 1840. T. 14;
- Historia Wilna // Там жа;
- Kilka uwag nad dziełem: Wilno od początku jego aż do roku 1750 // Там жа. 1842. T. 22—23;
- O planach Wilna jakiem było w XVI wieku // Там жа. 1843. Т. 24;
- Odpowiedź na zapytanie hrabiego Eustachego Tyszkiewicza, tyczące się kaplicy ś. Kazimierza// Kwartalnik Litewski. 1910. T. 1.
Зноскі
- Гомолицкий Михаил Леонтьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads