Бяроза папяровая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяроза папяровая[2] (Betula papyrifera) — лісцёвае дрэва сямейства бярозавых.
Remove ads
Назва
Назва бярозы звязана з выкарыстаннем яе кары індзейцамі ў якасці матэрыялу для пісьма.
Іншыя назвы віда: бяроза канойская, бяроза амерыканская белая.
Батанічнае апісанне
Лістападнае дрэва да 20 м (зрэдку — да 35 м) вышынёй і да 80 см дыяметрам. У дарослых дрэў кара белая, больш яркая, чым у астатніх відаў бяроз, адслойваецца тонкімі пласцінкамі. Лісты авальныя, па краях двойчызубчастыя. Кветкі ў доўгіх, звіслых каташках, плады дробныя, з крыльцамі, выспяваюць да канца лета.
Арэал і экалогія
Бяроза папяровая — піянер засялення. Ёй патрэбна ўрадлівая глеба і шмат сонца.
Таксанамія
Від Бяроза папяровая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
| яшчэ 7 сямействаў  (згодна Сістэме APG II)  | 
яшчэ 1—2 роды | |||||||||||||||
| парадак Букакветныя | падсямейства Бярозавыя | від  Бяроза папяровая  | ||||||||||||||
| аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бярозавыя | род  Бяроза  | 
||||||||||||||
| яшчэ 44 пападкі кветкавых раслін  (згодна Сістэме APG II)  | 
яшчэ адно падсямейства, Coryloideae  (згодна Сістэме APG II)  | 
яшчэ больш 110 відаў | ||||||||||||||
Remove ads
Зноскі
- Гл. картку расліны
 - Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
