Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
беларускі дзяржаўны функцыянер, пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́сь Карлюке́віч, поўнае імя Алякса́ндр Мікала́евіч Карлюке́віч (нар. 6 студзеня 1964, в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі краязнавец, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны службовец, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі[2].
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2017—2020). Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2022).
Remove ads
Біяграфія
Бацька — Мікола Карлюкевіч, рабочы ў калгасе рабочым, маці — па нараджэнні Ладуцька, настаўніца малодшых класаў. Выхаваннем Алеся займалася старэйшая на 5 гадоў сястра Людміла[3]. У пачатковую школу Алесь Карлюкевіч хадзіў у Зацітавай Слабадзе, сярэднюю скончыў у Пухавічах.
Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), галоўным рэдактарам «Чырвонай змены» (1998—2002), супрацоўнікам «Советской Белоруссии» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад названай установы.
8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выканаўца абавязкаў, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (да 2016 года)[4].
15 снежня 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі, 28 верасня 2017 года — міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[5]. Звольнены з пасады міністра 4 чэрвеня 2020 года. З ліпеня 2020 года — галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка»[6].
20 жніўня 2020 года зноў прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда» і дырэктарам выдавецкага дома «Звязда»[7][8].
Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. 22 сакавіка 2022 года на з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч абраны старшынёй пісьменніцкай арганізацыі[9]. Пры старшынстве Алеся Карлюкевіча аддзелам секцыі публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі прызначаны кіраваць прапагандыст Андрэй Мукавозчык[10]. Са снежня 2024 года дырэктар выдавецтва «Беларусь»[11].
У студзені 2025 года, напярэдадні перавыбараў Аляксандра Лукашэнкі, была прэзентавана кніга пра Лукашэнку «Наш Президент», аўтарамі якой выступілі Алесь Карлюкевіч, Аляксандр Радзькоў, Наталля Эйсмант, Уладзімір Пярцоў[12]. Кніга стала працягам пабудовы культу асобы Лукашэнкі[13][2][14].
Remove ads
Творчасць
Аўтар шэрагу краязнаўчых кніг. У тым ліку:
- «Вяртанне да… Беларусі» (1994)
- «За Цітаўкаю — Слабада» (1997)
- «Літаратурная карта Пухаўшчыны» (1998)
- «Далёкія і блізкія суродзічы» (1999)
- «Ігуменскі блакнот» (2000)
- «Рэкі і азёры ў паэзіі Рыгора Барадуліна» (2000)
- «І векавечны толькі край» (2000)
- «Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняе» (2001)
- «Былое маё ажывае» (2002)
- «Блонь» (2007, у сааўтарстве з Б. Зубкоўскім)
- «Зацітава Слабада» (2007)
- «Сцежкамі Ігуменшчыны» (2008)
- «Старонкі радзімазнаўства: Мясціны. Асобы. Краязнаўчыя нарысы» (2013)
- «Прыгоды Шубуршуна» (2013)
- «Новыя прыгоды Шубуршуна» (2014)
- «Братэрства» (2014)
- «Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры» (2015)
- «Роднымі сцяжынкамі» (2019)
- «Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі)» (2020)
- «Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі» (2023)
- «Наш Президент» (2025, у суаўтарстве з А. Радзьковым, Н. Эйсмант, У. Пярцовым)
Remove ads
Погляды
У красавіку 2019 года ў інтэрв’ю газеце «Народная Воля» выказаўся супраць пашырэння беларускай мовы: «Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася…»[15].
У час выступлення на Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі ў канцы 2023 года станоўча ацаніў членства ў арганізацыі прапагандысткі рэжыму Лукашэнкі Людмілы Гладкай: «смелая журналістка, смелая жанчына, якая пабывала і ў гарачых кропках, як кажуць, на лініі агню. І, магчыма, дадасць новае разуменне таму, што адбываецца ў свеце, шмат каму, хто заглыбіўся ў паэтычны разгляд адно толькі прыродных з’яў»[16].
Узнагароды
- Прэмія Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».
- Літаратурная прэмія «Залаты купідон».
- Расійская літаратурная прэмія імя Валянціна Пікуля.
- Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
- Медаль Францыска Скарыны (2021)[17].
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Карлюкевич: книга "Наш Президент" позволяет по-новому взглянуть на историю суверенной Беларуси (руск.) . belta.by (20 студзеня 2025). — «"Эти эмоции помогут вам вооружиться другим зрением и увидеть, каких трудов стоит построить страну, как во многом это зависит от личности и какие этапы должна пройти личность, которая во главе этих трудов", — отметил председатель Союза писателей Беларуси.» Праверана 24 студзеня 2025.
- Алесь Карлюкевіч: “Важна ўвесь час заставацца ў кантэксце” (руск.) . Настаўніцкая газета (27 кастрычніка 2018). Праверана 8 студзеня 2024.
- Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). oo-spb.by. Праверана 8 студзеня 2024.
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 351 «Об А. Н. Карлюкевиче» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
- Стала вядома, куды ўладкаваўся на працу былы міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч(недаступная спасылка). baj.by (24 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 3-2-2021.
- Дырэктарам-галоўным рэдактарам РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» прызначаны Аляксандр Карлюкевіч(недаступная спасылка). zviazda.by (20 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2021. Праверана 3-2-2021.
- Валер Каліноўскі. Пасьля пратэсту ў газэце «Звязда» зноў паставілі рэдактарам Карлюкевіча, экс-міністра інфармацыі . svaboda.org (20 жніўня 2020). Праверана 3-2-2021.
- Старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі выбраны Аляксандр Карлюкевіч . zviazda.by (22 сакавіка 2022).
- Пра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі?(недаступная спасылка). zviazda.by (25 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2024. Праверана 2 студзеня 2024.
- Карлюкевич: книга "Наш Президент" позволяет по-новому взглянуть на историю суверенной Беларуси (руск.) . belta.by (20 студзеня 2025). Праверана 24 студзеня 2025.
- Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт» . Наша Ніва (20 студзеня 2025). Праверана 24 студзеня 2025.
- Стартовый тираж распродан! В Минске презентовали книгу "Наш Президент" (руск.). news.by (20 студзеня 2025). — «Александр Радьков, соавтор книги "Наш Президент": "Потенциал этой личности не иссякаем. И это в книге тоже есть. Тут, как мы уходили от пропасти, как формировали экономику, как Президент мучительно переживал, когда оставалось муки на три дня. И как волевыми качествами выводил из этой ситуации, как нам было договариваться с соседями, противостоять вызовам со стороны оппозиции, западному влиянию спецслужб, как надо было выходить с автоматом, потому что цели-то у всех разные. Наша страна привлекательна, перспективна. Для того чтобы сохранить эту идентичность, сохранить наш добробыт, сохранить страну, нужны волевые качества. Надо иногда и с автоматом выйти. Иначе как ты докажешь, что ты за свою страну, за свой народ, и как тогда за тобой этот народ пойдет?"» Праверана 24 студзеня 2025.
- "Философия личности". Радьков пояснил концепцию книги "Наш Президент" (руск.) . belta.by (20 студзеня 2025). Праверана 24 студзеня 2025.
- Карлюкевіч пра беларусізацыю: Лепш скіраваць сілы на тое, каб беларуская мова ў СМІ была ўнармаванай, правільнай . nashaniva.by (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 13-5-2019. Праверана 13-5-2019.
- Пра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі?(недаступная спасылка). zviazda.by (25 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2024. Праверана 2 студзеня 2024.
- Указ Президента Республики Беларусь от 23.08.2021 г. № 322 «Аб узнагароджанні» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 8 студзеня 2024.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads