Вадзяны арэх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадзяны арэх
Remove ads

Вадзяны́ арэ́х[2], або Рагу́льнік, Чылім (Trāpa) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Плакуновыя (Lythraceae). Раней уваходзіў у склад сямейства вадзянаарэхавых, якому цяпер нададзены статус падсямейства. Больш за 10 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Арэал

Пашыраны пераважна ў прэсных вадаёмах Еўропы, Азіі і Афрыкі. На Беларусі рэдка (у далінах Дняпра, Прыпяці, іх прытокаў і ў некаторых азёрах Паазер'я) трапляецца вадзяны арэх плывучы (Trapa natans).

Расце ў стаячых водах азёр, старыц, рачных заток, утварае зараснікі. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Асобныя месцазнаходжанні ахоўваюцца як помнікі прыроды.

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны з плаваючай на паверхні вады разеткай лісця і апушчаным у ваду сцяблом даўжынёй 60—120 см з відазмененым лінейным перыстарассечаным падводным лісцем. Надводнае лісце скурыстае, з рамбічнай няроўназубчастай пласцінкай. Кветкі дробныя, адзіночныя, у пазухах лісця, белыя. Плод — бурая арэхападобная касцянка з 2—4 рогападобнымі выступамі.

Выкарыстанне

Лекавыя і дэкаратыўныя (прыдатныя для аквакультуры), у некаторых краінах (Кітаі, Японіі, Індыі і інш.) культывуюцца як каштоўныя харчовыя (плады ядомыя, багатыя крухмалам, бялком, цукрам, алеем) і кармавыя (у лісці шмат бялку і інш.) расліны.

Батанічная класіфікацыя

Віды

Паводле звестак The Plant List на 2013 год, у склад роду ўключаны[3]:

Статус некаторых відаў, нядаўна апісаных на Далёкім Усходзе Расіі, застаецца нявысветленым:

  • Trapa khankensis Pshenn.[4]
  • Trapa kozhevnikoviorum Pshenn.[5]
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Species in Trapa (англ.). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (13 кастрычніка 2013). Праверана 17 красавіка 2014.
  3. Е. Н. Берестенко(недаступная спасылка)
  4. Fl. Ross. Dal'nego Vostoka 451 2006
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads