Вадзім Уладзіміравіч Дземідовіч
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзім Дземідовіч (нар. 20 верасня 1985, Брэст) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.
Remove ads
Клубная кар’ера
Распачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама» як паўабаронца. У 2010—2011 гадах гуляў за гродзенскі «Нёман», у асноўным на пазіцыі нападніка.
У пачатку сезона 2012 трапіў у склад «Гомеля», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ». З-за траўмы змог правесці толькі 5 матчаў за «Тарпеда-БелАЗ» і ў лістападзе пакінуў клуб[2].
У студзені 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У «Белшыне» спачатку звычайна выхадзіў на замену, а ў ліпені стаў іграком стартавага складу. Тады ж найлепш праявіў сябе, забіўшы 4 галы ў трох матчах запар. Пазней зноў страціў месца ў аснове.
У студзені 2014 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба на пазіцыі цэнтральнага нападніка. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014. У лютым 2015 на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У першай палове сезона 2015 забіў 4 галы ў 13 матчах, што зноў стала найлепшым паказчыкам у камандзе на дадзеным этапе.
17 ліпеня 2015 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе ўжо гуляў трыма гадамі раней[5]. У складзе «Тарпеда» таксама здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка, у 11 матчах другой паловы чэмпіянату забіў 5 галоў. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Выдатна правёў сезон 2016, у якім з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам у камандзе і адным з найлепшых у чэмпіянаце.
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе дынамаўцаў, часцей толькі выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У жніўні 2017 года, па пагадненні бакоў пакінуўшы «Дынама», стаў іграком «Мінска»[8]. Спачатку выступаў у аснове «гараджан», аднак з кастрычніка стаў гуляць за дубль. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[9].
У сакавіку 2018 года пачаў трэніравацца з мінскім «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У 11 матчах за «Тарпеда» забіў два галы (абодва з пенальці) і ўжо чэрвені пакінуў каманду[11]. У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[12]. Трывала гуляў у асноўным складзе магіляўчан, але не забіў ніводнага гола і не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[13].
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Руху» і ў выніку падпісаў кантракт[14]. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў дубль «Руха»[15]. Заставаўся ў клубе да пачатку 2022 года, калі ён зняўся са спаборніцтваў.
У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.
Remove ads
Сям’я
Родны брат Вадзіма Аляксандр таксама з’яўляецца футбалістам.
Дасягненні
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2007, 2016
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads