Валахоўшчына
вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валахо́ўшчына[2] (трансліт.: Valachoŭščyna, руск.: Волоховщина) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 7 км на поўнач ад Брагіна, 36 км (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Хойнікі.
Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці.
У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Т. Р. Шаўчэнкі, працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясяні).
Да 2005 года Валахоўшчына ўваходзіла ў склад Спярыжскага сельсавета, які ў тым годзе быў перайменаваны ў Дублінскі[3]. 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Валахоўшчына увайшла ў склад Чамярыскага сельсавета[4], а ў 2009 годзе была перададзена ў склад Малажынскага сельсавета[5].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 16 двароў, 32 жыхара.
Дынаміка
- 1850 год — 10 двароў, 66 жыхароў.
- 1897 год — 19 двароў, 137 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 25 двароў, 231 жыхар.
- 1959 год — 320 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 16 двароў, 32 жыхара.
Вядомыя выхадцы
- І. П. Мартыненка — Герой Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads