Валерый Мікалаевіч Гапееў
беларускі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Мікалаевіч Гапееў або Валер Гапееў (нар. 6 лютага 1963, Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982—1984). Пасля працаваў на «Інтэграле»[3].
У 1992 годзе пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. Тым жа часам пачаў пісаць прозу. Працаваў у раённай газеце пазаштатным карэспандэнтам. У 1995 годзе запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Працаваў у рэдакцыі раённай газеты карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром. Звольнены «па пагадненні бакоў» у лістападзе 2021 года[3].
Са снежня 2006 года быў сябрам праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, у ліпені 2013 года выйшаў з яго[4]. У чэрвені 2015 года прыняты ў незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў[5].
Жанаты, у 1989 годзе нарадзіўся сын, у 1998 — дачка.
Remove ads
Творчасць

Першыя публікацыі — невялікі рускамоўны трылер «…И два в остатке» і, у іншым нумары, кароткія замалёўкі па-беларуску выйшлі ў 1994 годзе ў часопісе «Крыніца». Потым апавяданні друкавалі часопісы «Першацвет» і «Маладосць» (апавяданне «Абсалютнае жаданне») у 1995 годзе. Таксама ў газетах друкаваліся карацелькі (гумарэскі). Пазней, у 1999—2001 гадах апавяданні публікаваў часопіс «Бярозка», такім чынам акрэсліўся асноўны кірунак творчасці — творы для падлеткаў. У тым самым кірунку і першая кніга — «Пастка на рыцара» (2002). Пасля быў доўгі перапынак у творчасці.
У 2005 годзе напісаў асабісты ліст Анатолю Зэкаву, як водгук на яго артыкул у «Літаратуры і мастацтве» пра літаратуру для падлеткаў, з дазволу аўтара ліст апублікаваны Леанідам Галубовічам у «Літаратуры і мастацтве», што распачала дыскусію пра гэты кірунак у беларускай літаратуры.
З 2008 года пачынае актыўнае супрацоўніцтва з часопісам «Маладосць», дзе публікуюцца аповесці для старшакласнікаў «Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу», «Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці», «Доказ закона прыгажосці», «Трафік для паэта», «Ведзьміна тоня» і іншыя.
Паводле Валера Гапеева, ён піша для падлеткаў, бо крыўдна за бібліятэкі і планы пазашкольнага чытання, дзе ўсё тыя ж творы, што і чвэрць стагоддзя таму, тыя ж прынцыпы і ідэалогія, быццам спыніўся час і літаратура, або для дзяцей і падлеткаў не надта хочуць пісаць. Пісьменнік перакананы, што няма дзіцячых праблем, а ёсць праблемы нашых дзяцей, яны перажываюць іх таксама балюча як дарослыя свае, гэта ён хоча данесці і да юнага, і да сталага чытача[6].
Асобныя крытыкі станоўча адгукаюцца на творы Валера Гапеева, лічаць яго кнігі добрымі[7], адзначаюць высокі ўзровень твораў[8], некаторыя называюць паасобныя творы не надта ўдалымі, сентыментальнымі[9].
Remove ads
Прызнанне
- 2011 год — Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» (за кнігу «Пастка на рыцара»)[10].
- 2016 год — Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф»[11].
- 2017 год — Лаўрэат «Брэсцкай мядовай літаратурнай прэміі» (за літаратурныя дасягненні апошніх гадоў)[12].
- 2018 год — Лаўрэат Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў» (за кнігу «Мая мілая ведзьма»)[13].
- 2022 год — ІІІ месца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Жэнька, каралева мышак» «за стварэнне дзіцячага свету, поўнага дарослай мудрасці»[14].
Бібліяграфія
Кнігі
- «Пастка на рыцара»: Аповесць, апавяданні / Валерый Гапееў. — Мн.: Юнацтва, 2002. — 189,[2] с.: іл. — ISBN 985-05-0365-3.
- «Урокі першага кахання»: аповесці / Валерый Гапееў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 187, [2] с.: іл. — ISBN 978-985-6941-28-6.
- «Урокі першага кахання»: аповесці / Валерый Гапееў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 187, [2] с.: іл. — ISBN 978-985-6994-11-4.
- «Ведзьміна тоня»: аповесць / Валерый Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 293, [1] с.: іл. — ISBN 978-985-02-1388-4.
- «Праклён»: раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2013. — 542, [3] с. — ISBN 978-985-7021-17-8.
- «Я размалюю для цябе неба»: аповесць, п’еса, апавяданні: рэальнасць, містыка, фантастыка / Валеры Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 220, [2] с. — ISBN 978-985-02-1377-8.
- «Сонечная паляна»: казка / Валеры Гапееў; мастак М. Міцкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 66, [4] с.: каляр. іл. — ISBN 978-985-02-1468-3.
- «Ноч цмока»: раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2016. — 353, [1] с. — ISBN 978-985-7140-18-3.
- «Мая мілая ведзьма»: Школьны раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — 257 с. — ISBN 978-985-02-1791-2.
- «Пазл»: раман / Валерый Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2019. — 330, с.: іл. — ISBN 978-985-7209-05-7[15].
- «Зніч ваўкалака»: прыгоды / Валерый Гапееў; — Мн.: — Мастацкая літаратура, 2020. —222 с.— ISBN 978-985-02-2031-8
- «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік»: чытво / Валеры Гапееў. — Мн.: Электронная кнігарня, 2020. — 236 с. — ISBN 978-985-7210-42-8
- «Жэнька — каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі» / Валеры Гапееў; мастачка Элеанора Ляхновіч. — Мінск: Кнігазбор, 2021. — 112 с. — ISBN 978-985-883-025-0
- «Вольнеры. Прадвесце»: фэнтэзі / Валеры Гапееў. — «Янушкевіч», 2023.
Артыкулы
- Аднойчы ў Пачутаве / В. Гапееў // Пакуль б’ецца сэрца…: аповесці, апавяданні / [укладальнік А. Лесавік]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 374, [1] с.: іл. — (Вера. Надзея. Любоў) — ISBN 978-985-02-1433-1.
- У кожнай жанчыне — свая варона: (рэцэнзія на раман Урб@н. М) // Літаратурная Беларусь № 6 (130) // Новы Час № 25 (539), 30 чэрв. 2017. — С. 17.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads