Валерый Міхайлавіч Дзідзюля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́рый Міха́йлавіч Дзідзю́ля (нар. 24 студзеня 1970, Гродна, БССР, СССР) — беларускі гітарыст і кампазітар, сольны выканаўца. Выконвае фолк-музыку і музыку ў жанры фламенка. Лідар гурту «ДиДюЛя».[1]
Remove ads
Біяграфія
Першую гітару Валерый атрымаў у пяць гадоў у падарунак ад сваёй маці. З гэтага моманту ён пачаў «эксперыментаваць з гукам і гітарай»: ставіў на гітару гуказдымальнік, датчык, падлучаў прыладу да самаробнага ўзмацняльніка. Разам з сябрамі наведваў канцэрты, назіраў як гуляюць на вяселлях. Пазней быў прыняты ў якасці трэцяга гітарыста ў вакальна-інструментальны ансамбль «Алые Зори» пад кіраўніцтвам Мікалая Хітрыка. Канцэрты праводзіліся ў розных гарадох, калгасах і саўгасах, а пазней у кааператыўным рэстаране.
Пасля развалу ансамбля Дзідзюля заняўся гукарэжысёрскай працай у гродзенскім ансамблі песні, музыкі і танца «Белыя Росы», дзе выконвалася, спявалася і танчылася розная музыка, у асноўным беларускія, польскія, украінскія, цыганскія народныя танцы. У складзе гэтага калектыву Дзідзюля ўпершыню пабываў з гастролямі ў Еўропе — у Іспаніі, Італіі, Польшчы, Швейцарыі, Францыі, Германіі.[2] У Іспаніі ён пазнаёміўся са стылем фламенка — іспанскім традыцыйным музычна-танцавальным стылем.
Праз некаторы час Валерый даведаўся аб конкурсе маладых выканаўцаў на беларускім тэлебачанні і вырашыў паспрабаваць. На конкурс ён прыехаў з Дзімам Куракулавым. Пройдучы адборачны тур яны былі запрошаныя на здымкі. Сыграўшы некалькі музычных кампазіцый, Валерый прайшоў і наступны тур і патрапіў на гала-канцэрт. Ужо там ён пазнаёміўся з прафесійнымі рэжысёрамі, рэдактарамі, яны дапамагалі, дзяліліся ўласным досведам. Вялікую ролю на конкурсе для Валерыя сыграў Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар.
Валерый Дзідзюля з’яўляецца прадзюсарам класічнага гітарыста Дзяніса Асімовіча, які страціў зрок у раннім узросце.
У 2022 годзе падтрымаў расійскае ўварванне ва Украіну[3][4]. Фігуруе ў базе даных цэнтра «Міратворца» як асоба, якая наведвала акупаваны Крым, свядома парушаючы дзяржаўную мяжу Украіны[5].
Remove ads
ДзіДзюЛя
У 2002 годзе ДзіДзюЛя (руск.: ДиДюЛя) сабраў групу музыкаў і пачаў гастролі па Расіі і ЗША[6][7].
У склад групы ўваходзяць: перкусіяністы (Міхаіл Друмберг і Андрэй Атабекаў), клавішныя (Хайбула Магамедаў), бас (Філіп Барадзін) і духавыя інструменты (Валерый Складаны і Раміль Мулікаў)[2].
Прыватнае жыццё
У 2020 годзе Валерый развёўся з Яўгеніяй Дзідзюляй, якая заявіла, што прычынай разводу стаў хатні гвалт з боку мужа[8].
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- 2000 — Фламенко (Audio CD)
- 2002 — Дорога в Багдад (Audio CD)
- 2004 — Легенда (Audio CD)
- 2006 — Пещерный город Инкерман (Audio CD)
- 2006 — Цветные сны (Audio CD)
- 2007 — Музыка неснятого кино (Audio CD)
- 2010 — Аромат (Audio CD)
- 2012 — Орнаментальный (Audio CD)
- 2013 — Однажды сегодня (Audio CD+DVD)
- 2017 — Аквамарин (Audio CD)
- 2019 — Седьмое чувство (Audio CD)
Канцэртныя альбомы і відэазапісы
- 2006 — Live in Moscow (Audio CD, DVD)
- 2009 — Live in Saint Petersburg (DVD+2CD)
- 2009 — Дорогой шести струн (фільм пра гурт, DVD)
- 2013 — Live in Kremlin (2DVD+3CD)
Remove ads
Зноскі
- Якубовская, Анжела. Интервью с музыкантом, композитором, уникальным гитаристом ДиДюЛей . Правда.Ру (29 мая 2013).
- Биография Валерий ДиДюЛя . www.peoples.ru.
- Музыкант Дидюля об отмене культуры: «Есть много дружественных стран, которые хотят изучать славянскую культуру» (руск.). Абzaц (31 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2022. Праверана 28 мая 2025.
- Дидюля: задача славян помочь всему миру выкарабкаться из существующих проблем (руск.) . Белорусское телеграфное агентство (20 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2024. Праверана 28 мая 2025.
- МІ5. Дидюля Валерий Михайлович (укр.). Центр «Миротворець» (24 студзеня 1969). Праверана 28 мая 2025.
- The concert of Belarus guitarist Valery Didula was sold out in Penza (англ.). penzanews.ru. Праверана 14 лютага 2020..
- – Russian Guitar Virtuoso to Perform in New York (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2020. Праверана 2 кастрычніка 2020.
- Жонка Дзідзюлі падае на развод з-за хатняга гвалту . Інтэрмедыя.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads