Валоба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валобаmap
Remove ads

Вало́ба, Волаба — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 34 кіламетры на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Азёрная на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Сіньша.

Хуткія факты Валоба, Морфаметрыя ...
Remove ads

Плошча паверхні 3,32 км². Найбольшая глыбіня 9,9 м. Даўжыня 4,62 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 17,1 км. Аб’ём вады 17,2 млн. м³. Плошча вадазбору 51,1 км².

Катлавіна складанай формы, з мноствам заліваў, ляжыць сярод маляўнічных азёр, аб’яднаных пратокамі з ракой Дрыса. Схілы катлавіны вышынёй 9—15 метраў (на паўднёвым захадзе і поўдні 5—7 метраў), пад лесам, на захадзе разараныя. Берагі пясчаныя, на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Ёсць 9 астравоў агульнай плошчай 7 га. Прыбярэжная зона да глыбіні 3—4 метры (у заходняй частцы да 5—7 метраў) пясчаная. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 30 метраў. Упадае рака Студзёніца, ручай з возера Опціна[1]. Злучана шырокай і глыбокай пратокай з возерам Сіньша.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, лешч, гусцяра, краснапёрка, акунь, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. Ляшковіч Л. Я. Опціна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. 10 000 экз.

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads