Опціна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́пціна — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 32 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Забор′е.
Remove ads
Плошча паверхні 0,65 км². Даўжыня 1,56 км, найбольшая шырыня 0,61 км, даўжыня берагавой лініі 5,48 км. Найбольшая глыбіня возера 6,1 м, сярэдняя 3,8 м. Аб'ём вады 2,46 млн м³. Плошча вадазбору 10,1 км².
Катлавіна Опціна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 8—15 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй 0,3—0,4 м, на ўсходзе возера зліваюцца са схіламі катлавіны. На возеры 7 астравоў агульнай плошчай 0,03 км². Дно возера ўздоўж берагоў пясчанае, у астатняй частцы выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і выцякае ручай у возера Валоба. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2—2,8 м і на адлегласці да 20 м ад берага.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, лінь, мянтуз і іншыя рыбы.
Remove ads
Літаратура
- Ляшковіч Л. Я. Опціна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 443.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads