Валянціна Фёдараўна Каліноўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Фёдараўна Каліноўская (укр.: Валентина Федорівна Калиновська; 21 ліпеня 1938(1938-07-21)[1], Кіеў[2]1 чэрвеня 2025(2025-06-01)) — украінская балерына, балетмайстар, харэограф, педагог. Народная артыстка СССР (1968).

Хуткія факты Валянціна Фёдараўна Каліноўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 21 ліпеня (па іншых крыніцах — 28 ліпеня) 1938 года ў Кіеве. Танцавальная кар’ера пачалася ў аматарскай харэаграфічнай студыі, акрамя танцаў займалася акрабатыкай.

У 1957 годзе скончыла Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча па класе Г. А. Бярозавай і А. В. Ярыгінай. З 1957 года — салістка балета Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі.

Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой: Францыя, Японія, Швецыя, Данія, Партугалія, Югаславія, ЗША, Балгарыя, Канада, Нарвегія, Італія, Румынія і інш.

З 1981 года — педагог і балетмайстар-рэпетытар тэатра, адначасова ў 1991—2006 гадах — дырэктар балетнай трупы тэатра.

З 1993 года — віцэ-прэзідэнт Украінскай акадэміі танца (цяпер — Каледж харэаграфічнага мастацтва «Кіеўская муніцыпальная ўкраінская акадэмія танца ім. С. Ліфара  (укр.)»).

Неаднаразова ўдзельнічала ў журы міжнародных такіх балетных форумаў, як Міжнародны конкурс артыстаў балета і харэографаў імя Сержа Ліфара, фестывалі «Танец XXI стагоддзя», «Танец без межаў» і інш.

Remove ads

Узнагароды і званні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads