Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак
Remove ads

Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак (13 снежня 1919, Жлобін, Гомельская вобласць — 14 мая 2000) — беларускі мастак-жывапісец.

Хуткія факты Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і чыгуначнага служачага.

19351939 — Віцебскае мастацкае вучылішча. Настаўнікі — Уладзімір Хрусталёў, Іван Ахрэмчык. Дыпломны твор — карціна «У штабе Рэвваенсавета Заходняга фронту. 1919 год» — не захаваўся.

1939—1941, 19441951 — мастак-дэкаратар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

1946 — пачала прымаць удзел у рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных выстаўках выяўленчага мастацтва.

1949 — уступленне ў Саюз мастакоў БССР.

1955 — узнагарода ордэнам «Знак пашаны».

1967 — узнагарода медалём ВДНГ СССР.

1999 — Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Творчасць

Працавала ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.

Працы ў бытавым жанры («Зіма прыйшла» (1954), «У школу» (1963), нацюрморце («А за акном зіма» (1975), пейзажы («Разліў на Бярэзіне» (1958) і інш.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

У філатэліі

У 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастачкі, быў выпушчаны канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. В. К. Жолтак». Дызайн канверта і спецштэмпеля Алена Мядзведзь.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads